• Навiны - Выставы
29.01.2026
Подробнее arrow

Тэматычную выстава «Аляксей Яўлампавіч Туранкоў – кампазітар і педагог»

#Выставы

Бібліятэка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прадстаўляе тэматычную выставу «Аляксей Яўлампавіч Туранкоў – кампазітар і педагог»: да 140-годдзя з дня нараджэння (21.01.1886 ̶ 27.09.1958) савецкага беларускага кампазітара, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларускай ССР (1940). Аляксей Яўлампавіч Туранкоў прадстаўнік старэйшага пакалення беларускіх кампазітараў, адзін з заснавальнікаў прафесійнай музычнай творчасці. Унёс вялікі ўклад у развіццё духоўнай і свецкай харавой музыкі Беларусі і ўвайшоў у гісторыю беларускай музычнай культуры як таленавітая і непаўторная творчая асоба. А. Я. Туранкоў нарадзіўся ў Санкт-Пецярбурзе. У 1914 годзе ён скончыў Пецярбургскую кансерваторыю па класе кампазіцыі, быў вучнем кампазітараў Аляксея Лядава і Мікалая Сакалова. Яшчэ ў дзяцінстве бацька прывіў...
32
23.01.2026
Подробнее arrow

Тэматычная выстава “Музычная навука ў кантэксце нацыянальнай культуры”, падрыхтаваная да Дня беларускай навукі

#Выставы

Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі прапануе тэматычную выставу “Музычная навука ў кантэксце нацыянальнай культуры”, падрыхтаваную да Дня беларускай навукі, які ў 2026 годзе адзначаецца 25 студзеня. Музычная культура Беларусі ўяўляе сабою ўнікальную з’яву ў скарбніцы агульначалавечых каштоўнасцей. Яна вылучаецца яркай самабытнасцю, нацыянальным каларытам і ахоплівае практычна ўсе накірункі – ад народнай творчасці да суперсучанага авангарда. Гэта найбагацейшы рэсурс для развіцця беларускага музыказнаўства, фалькларыстыкі і філасофіі музыкі, цэнтрамі вывучэння якіх з’яўляюцца Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАН Беларусі і ўстановы адукацыі, такія як Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, а таксама музычныя падраздзяленні...
91
19.12.2025
Подробнее arrow

Тэматычная выстава «Нямецкі кампазітар, піяніст, дырыжор Людвіг ван Бетховен»: да 255-годдзя з дня нараджэння (1770 – 1827)

#Выставы

Бібліятэка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прадстаўляе тэматычную выставу «Нямецкі кампазітар, піяніст, дырыжор Людвіг ван Бетховен»: да 255-годдзя з дня нараджэння (1770 – 1827). Л. Бетховен — выбітны кампазітар венскай класічнай школы, піяніст, дырыжор, педагог. Яго музыка, валодаючы ўнікальнай універсальнасцю і пазнавальнасцю, а таксама лірычнай выразнасцю і драматычнай моцай, натхняе людзей і выклікае глыбокія пачуцці, што пацвярджае яе вечную актуальнасць. Жыццёвы шлях кампазітара быў няпростым. Складаныя сямейныя абставіны, нарастаючая глухата, неразуменне сучаснікамі яго творчасці — усё гэта наклала адбітак на яго асобу, але ён з гонарам прайшоў усе выпрабаванні. Яго пяру належыць больш за 240 твораў, сярод іх дзевяць завершаных...
299
01.12.2025
Подробнее arrow

тэматычная выстава «Джавані П’ерлуіджы да Палестрына – вялікі майстар паліфаніі: да 500-годдзя з дня нараджэння» (1525-1594)

#Выставы

Бібліятэка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прадстаўляе тэматычную выставу «Джавані П’ерлуіджы да Палестрына – вялікі майстар паліфаніі: да 500-годдзя з дня нараджэння» (1525-1594), падрыхтаваную ў рамках Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Актуальныя пытанні сучаснага музычнага мастацтва: на скрыжаваннях жанраў». Джавані П’ерлуіджы ды Палестрына – італьянскі кампазітар, адзін з самых знакамітых у музыцы позняга Адраджэння, найбольш значны прадстаўнік Рымскай школы музыкі. Шырокая спадчына кампазітара адзначана найвышэйшым майстэрствам і глыбокай змястоўнасцю. Музыка Дж. П. Палестрыны амаль цалкам ск анцэнтравана ў галіне духоўных жанраў: ён аўтар 105 мес, больш за 375 матэтаў, 68 аферторыяў, 65 гімнаў, літаній, ламентацый. Найбольш каштоўным у яго духоўнай спадчыне з’яўляюцца...
299
21.11.2025
Подробнее arrow

Тэматычная выстава “Служэнне музыцы – справа ўсяго жыцця”, падрыхтаваная ў рамках VIІ Рэспубліканскага фестывалю ім. Г. І. Жыхарава і да 110-годдзя з дня нараджэння (1915 – 1973)

#Выставы

Бібліятэка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прадстаўляе тэматычную выставу “Служэнне музыцы – справа ўсяго жыцця”, падрыхтаваную ў рамках VIІ Рэспубліканскага фестывалю ім. Г. І. Жыхарава і да 110-годдзя з дня нараджэння (1915 – 1973). Георгій Іванавіч Жыхараў – адзін з самых яркіх прадстаўнікоў народна-інструментальнага мастацтва Беларусі. Выдатны музыка, лепшы выканаўца на балалайцы і домры, цудоўны педагог, таленавіты арганізатар і дырыжор, стваральнік вялікай колькасці музычных калектываў народных інструментаў. Завяршыўшы навучанне ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі ў 1951 годзе, Георгій Іванавіч працаваў тут жа: вёў курсы інструментоўкі, чытання партытур, ансамблевага дырыжыравання. Вельмі плённымі былі гады яго кіраўніцтва кафедрай народных інструментаў (1963-1973 гг.). Узяўшы...
270
27.10.2025
Подробнее arrow

Тэматычнаю выстава «Глазуноў Аляксандр Канстанцінавіч – кампазітар, дырыжор».

#Выставы

Бібліятэка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ў рамках культурна-асветніцкага праекта – тэлемост “Прысвячэнне Глазунову”, прымеркаванага да 160-годдзя з дня нараджэння рускага кампазітара (1865-1936), прадстаўляе тэматычную выставу «Глазуноў Аляксандр Канстанцінавіч – кампазітар, дырыжор». Аляксандр Канстанцінавіч Глазуноў – кампазітар, дырыжор, педагог, музычна-грамадскі дзеяч, дырэктар, потым рэктар Пецярбургскай кансеваторыі (1905-1928 гг.), доктар музыкі Кембрыджскага і Оксфардскага ўніверсітэтаў (1907 г.), ганаровы член Санкт-Пецярбургскага аддзялення Імператарскага Рускага музычнага таварыства (1909 г.), заслужаны прафесар Пецярбургскай кансерваторыі (1912 г.), народны артыст РСФСР (1922 г.). Адораны выдатнымі здольнасцямі, ён ствараў радасную, светлую і гарманічную музыку дастойную захаплення. Нездарма яго параўноўвалі з Лістам і Вагнерам і, акрамя гэтага, лічылі...
252
27.10.2025
Подробнее arrow

Тэматычная выстава «Пётр Пятровіч Падкавыраў – беларускі кампазітар, педагог», прымеркаваную да 115-годдзя з дня нараджэння (1910–1977)

#Выставы

Бібліятэка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прапануе тэматычную выставу «Пётр Пятровіч Падкавыраў – беларускі кампазітар, педагог», прымеркаваную да 115-годдзя з дня нараджэння (1910–1977) класіка беларускай музыкі, члена Саюза кампазітараў БССР, дацэнта кафедры кампазіцыі Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, заслужанага дзеяча мастацтваў БССР П. П. Падкавырава. Музычная адукацыя будучага кампазітара пачалася са спеваў у школьным хоры і заняткаў на скрыпцы ў касцёльнага арганіста. Потым – вучоба у свярдлоўскім музычным тэхнікуме. У гэты час з’явіліся першыя творы П. Падкавырава – рамансы для голасу з фартэпіяна. У 1933 г. Петр Пятровіч стаў студэнтам Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, а ў 1935 г. прыняты ў Саюз кампазітараў БССР. П. Падкавыраў...
271
12.09.2025
Подробнее arrow

Тэматычная выстава: “І зноў гучыць паланэз!”

#Выставы

Бібліятэка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прадстаўляе тэматычную выставу: “І зноў гучыць паланэз!”: да 260-годдзя з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага (1765–1833), нашага славутага земляка, кампазітара, дыпламата, мецэната, палітыка, дзяржаўнага дзеяча. Будучы прадстаўніком літоўска-польскага княжацкага роду Агінскіх, Міхал Клеафас вырас у высокаадукаванай шляхецкай сям’і і атрымаў годную адукацыю. Ужо з малых гадоў сур’ёзна захапіўся тэатральным мастацтвам і музыкай. Умеў іграць на многіх музычных інструментах, асабліва добра на фартэпіяна, скрыпцы, арфе і віяланчэлі. Кампазітарскую дзейнасць пачаў у 90-я г. XVIII ст. У гэты перыяд ён напісаў шматлікія баявыя песні, маршы, паланэзы. Сёння вядома каля 60 яго фартэпіянных і вакальных твораў, у тым...
489
12.09.2025
Подробнее arrow

тэматычная выстава “Адзіны народ-адзіная Беларусь”

#Выставы

Бібліятэка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі падрыхтавала тэматычную выставу “Адзіны народ-адзіная Беларусь»: да Дня народнага адзінства. 17 верасня Рэспубліка Беларусь адзначае дзяржаўнае свята-Дзень народнага адзінства. Ён заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 чэрвеня 2021 г. № 206. Дата выбрана не выпадкова: гэты дзень стаў актам гістарычнай справядлівасці ў дачыненні да беларускага народа, падзеленага супраць яго волі ў 1921 г. па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора. Адноўленае ў 1939 г. адзінства дазволіла Беларусі выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць ганаровае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў ААН. Сёння беларускі народ адзіны ў выбары стратэгічнага курсу на развіццё моцнай,...
475
08.05.2025
Подробнее arrow

Бібліятэка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прадстаўляе тэматычную выставу “Кампазітар Вячаслаў Уладзіміравіч Кузняцоў”: да 70-гадовага юбілею (15.06.1955)

#Выставы

Бібліятэка Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прадстаўляе тэматычную выставу “Кампазітар Вячаслаў Уладзіміравіч Кузняцоў”: да 70-гадовага юбілею (15.06.1955) Вячаслаў Кузняцоў – заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, уладальнік медаля Францыска Скарыны, прафесар Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, член Саюза кампазітараў Беларусі. Сярод сучасных прадстаўнікоў беларускай кампазітарскай школы Вячаслаў Кузняцоў з’яўляецца адным з самых яркіх і самабытных аўтараў. Яго творчасць адзначана духам навізны, арыгінальным спалучэннем традыцый і наватарства, шырынёй жанравых пераваг. У сферы яго інтарэсаў знаходзяцца опера і балет, араторыя і кантата, сімфонія і камерна-інструментальная музыка, творы для голасу і хору. У сваёй творчасці кампазітар таленавіта злучыў традыцыі беларускай...
644