НЯМІРСКІ АРЦЁМ ВІКТАРАВІЧ

НЯМІРСКІ АРЦЁМ ВІКТАРАВІЧ

Пасада: старшы выкладчык кафедры духавых інструментаў і аркестравага дырыжыравання
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі.
Выкладаемыя дысцыпліны: “Спецыяльны інструмент”, “Ансамбль”.


Немірскі Арцём Віктаравіч нарадзіўся 21 жніўня 1980 года. У 2003 г. скончыў УА “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” па спецыяльнасці “Інструментальнае выканальніцтва” (Флейта), (клас дацэнта Аўраменка Н.В.).

З’яўляецца лаўрэатам шматлікіх міжнародных конкурсаў.

З 2005 года да гэтага часу Арцём Віктаравіч працуе артыстам Сімфанічнага аркестра Нацыянальнага Акадэмічнага Вялікага тэатра Рэспублікі Беларусь.

У розныя гады таксама працаваў у Сімфанічным аркестры Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўным Акадэмічным сімфанічным аркестры.

З 2018 года выкладаў у Рэспубліканскай гімназіі-каледжы пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

З 2024 года Немірскі А.У. з’яўляецца старшым выкладчыкам кафедры духавых інструментаў і аркестравага дырыжыравання.

За ўвесь значны перыяд прафесійнай дзейнасці ўзнагароджаны дыпломамі і граматамі за ўклад у станаўленне і развіццё выканальніцкай школы ігры на флейце.