НАГОРНАЯ СВЯТЛАНА МІКАЛАЕЎНА

НАГОРНАЯ СВЯТЛАНА МІКАЛАЕЎНА

Пасада: старшы выкладчык
Адукацыя: Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт ім. А.С. Пушкіна (1985)
Выкладаемыя дысцыпліны: руская мова як замежная


Нарадзілася ў 1961 годзе (Беларусь).

У 1985 г. скончыла Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт ім. А.С. Пушкіна па спецыяльнасці “Руская мова і літаратура”. З 1999 г. БДПУ ім. М. Танка – суіскальнік кафедры педагогікі. З 2002 да 2006 гг. займалася навукова-даследчай дзейнасцю на кафедры педагогікі і праблем развіцця адукацыі БДУ па праблеме “Дзейнасць школьных клубаў як эфектыўны сродак развіцця пазнавальных інтарэсаў”(аўтарскі праект быў удастоены гранта Упраўлення адукацыі Мінгарвыканкама, 1999 г.).  Распрацаваны спецкурс “Методыка работы педагога-арганізатара ў клубах па інтарэсах” і ўкаранёны ў навучальны працэс па спецыяльнасці “Сацыяльная педагогіка” на кафедры педагогікі і праблем развіцця адукацыі БДУ. На дадзены момант мае 25 публікацый.

Вопыт працы:

З 1990 па 1999 год працавала настаўнікам рускай мовы і літаратуры гімназіі №15 г. Мінска, намеснікам дырэктара. З 1999 па 2018 год – выкладчык кафедры даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ФДА БДУ, старшы выкладчык кафедры прыкладной лінгвістыкі філалагічнага факультэта БДУ. Чытаемыя курсы: «Руская як замежная», «Вышэйшы курс рускай мовы», «Цяжкасці рускай мовы». З 2020 па 2023 год працавала старшым выкладчыкам кафедры “Беларуская і руская мовы” БНТУ.

Праходзіла павышэнне кваліфікацыі: Акадэмія паслядыпломнай адукацыі (2001); Расійскі ўніверсітэт дружбы народаў па праграме «Традыцыі і навацыі ў методыцы выкладання РКІ» (2009); “Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы” па праграме “Інтэрактыўныя тэхналогіі працы з моладдзю ў працэсе ідэалагічнай і выхаваўчай работы ў ВНУ Беларусі” (2010); БДУ па праграме “Выхаваўчая работа куратара БДУ” (2016); “Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы” па праграме “Кампутарная пісьменнасць выкладчыка” (2020); “Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі” па праграме “Змястоўна-тэхналагічнае забеспячэнне якасці адукацыйнага працэсу” (2024).

Узнагароды, атрыманыя па выніках працы: Ганаровая грамата Упраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама (1999), Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2001), Дыплом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2011) «Лепшы матэрыял па абагульненні досведу полікультурнай адукацыі студэнцкай моладзі», пераможца конкурсу года» (2000), фіналіст конкурсу «Настаўнік года сталіцы» (2001), пераможца конкурсу «Лепшы куратар філалагічнага факультэта БДУ» (2016/2017 нав.г.).

Нагорная Святлана Мікалаеўна вывучае навуковую літаратуру па сваёй спецыяльнасці, творча выкарыстоўвае інавацыйныя падыходы ў сваёй працы.