Пасада: Выкладчык кафедры канцэртмайстарскага майстэрства.
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2017, клас фартэпіяна З.В. Качарская, клас канцэртмайстарскага майстэрства А.Б. Тамашэвіч-Каржанеўская) там жа магістратура (2018) пад кіраўніцтвам В.Л. Яканюка.
Выкладаемыя дысцыпліны: Канцэртмайстарскі клас, чытанне нот з ліста і транспанаванне.
З 2015 года працуе ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, канцэртмайстар кафедры спеваў, канцэртмайстар опернай студыі. З 2024 года – выкладчык кафедры канцэртмайстарскага майстэрства.
Лаўрэат Гранд-прэміі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2018).
Лаўрэат II прэміі IX Міжнароднага конкурсу вакальна-фартэпіянных дуэтаў “Тры стагоддзі класічнага раманса” (Санкт-Пецярбург, 2018).
Дыпламант і ўладальнік Спецыяльнай прэміі ў намінацыі “Лепшы канцэртмайстар” Міжнароднага конкурсу імя С.Крушальніцкай (Львоў, 2019).
Дыпламант у намінацыі “Лепшы канцэртмайстар” Міжнароднага конкурсу “Узыходзячыя зоркі” (Рыга, 2020).
Цяпер-канцэртмайстар опернай трупы Вялікага тэатра Беларусі. Вядзе шырокую канцэртную дзейнасць. Пастаянна выступае на шматлікіх конкурсах, канцэртах, фестывалях.
Узнагароджана падзякай Міністра культуры Рэспублікі Беларусь А.М.Маркевіча (2023 г.)
Магістарская дысертацыя: “Фарміраванне прафесійных кампетэнцый канцэртмайстра (на матэрыяле працы ў класе вакалу)”