Маленціновіч Алена Сяргееўна

Маленціновіч Алена Сяргееўна

Должность: Старшы выкладчык
Образование: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2021, клас прафесара В.А.Дулава, старшага выкладчыка В.А.Паповай)
Преподаваемые дисциплины: Фартэпіяна.


Нарадзілася 4 чэрвеня 1997 года ў г.Маладзечна (Рэспубліка Беларусь).

У 2016 годзе скончыла Маладзечанскі дзяржаўны музычны каледж імя М.К.Агінскага (клас Шпадарука С.Ю.), у 2021 годзе – Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (клас прафесара В.А.Дулава, старашага выкладчыка В.А.Паповай).

Лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Лаўрэат прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2009).

Вядзе канцэртмайстарскую дзейнасць з 2015 года. З верасня 2020 года з’яўляецца канцэртмайстрам кафедры спеваў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (у класе заслужанага артыста РСФСР Маісеенкі Н.С., заслужанай артысткі РБ Бундзелевай А.Г.).

З верасня 2024 г. з’яўляецца старшым выкладчыкам кафедры фартэпіяна.

Прымае актыўны ўдзел у якасці канцэртмайстра ў канцэртах, конкурсах, майстар-класах рэспубліканскага і міжнароднага значэння ў сценах акадэміі і за яе межамі. У іх ліку:

І Міжнародны конкурс вакальна-харавога мастацтва імя М.І.Лучанка (Магілёў, Рэспубліка Беларусь, сакавік 2023);

Міжнародны маладзёжны музычны конкурс імя М.П.Мусаргскага (Санкт-Пецярбург, Расійская федэрацыя, красавік 2023);

XII Рэспубліканскі творчы радыё-конкурс «Маладыя таленты Беларусi» (Мінск, Рэспубліка Беларусь, чэрвень 2023);

У дуэце з Іосіфам Нікіценкам – Бронзавы медаль XVII Моладзевых Дэльфійскіх гульняў дзяржаў – удзельніц садружнасці незалежных дзяржаў (Бішкек, Кыргызская рэспубліка, кастрычнік 2023);

Лаўрэат I і III Рэспубліканскага адкрытага фестывалю-конкурсу фартэпіяннай музыкі «Музычны свет» у намінацыі «канцэртмайстарскае майстэрства» (2022, 2023).

За актыўны ўдзел у Сямнаццатых моладзевых Дэльфійскіх гульнях дзяржаў – удзельніц садружнасці незалежных дзяржаў адзначана Падзякай Міністра культуры Рэспублікі Беларусь (2023).

За добрасумленную працу, высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства, асабісты ўклад ва ўдасканаленне працэсу падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў адзначана Падзякай Рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2024).