СТУДЭНЦКІ САВЕТ АКАДЭМІІ

СЕКТАРА ДЗЕЙНАСЦІ СТУДЭНЦКАГА САВЕТА АКАДЭМІІ

Студэнцкі медыяцэнтр “Pro3вук”:

Кіраўнік – Булаўцова Дар’я Андрэеўна

Галоўнай задачай студэнцкага медыяцэнтра з’яўляецца асвятленне ўсяго студэнцкага жыцця акадэміі. Да яе адносяцца як мерапрыемствы студэнцкага супраўлення, так і любыя грамадскія падзеі, у якіх бяруць удзел нашы студэнты.

Аддзел па рабоце з сацыяльнымі сеткамі. Кіраўнік – Дабрадушэнка Любоў Дзмітрыеўна.

Высілкамі менавіта гэтага аддзела ствараецца якасны кантэнт у Instagram, у VK супольнасцях, у TikTok і ў Telegram «Pro3вук».

Аддзел па рабоце з медыя-кантэнтам. Кіраўнік – Абанічава Анастсасія Паўлаўна

Гэты аддзел працуе над напаўненнем нашай медыі прасторы: арганізоўваюць фота/відэа здымку мерапрыемстваў, мантаж відэасправаздач, віншаванняў і шматлікае іншае.


Сектар культурна-дасугавых мерапрыемстваў:

Кіраўнік – Некрашэвіч Анастасія Вітальеўна

Сектар займаецца рэалізацыяй самых буйных і смелых праектаў студэнцкага супраўлення, прыцягваючы самыя розныя рэсурсы: ад падтрымкі ініцыятыўных студэнтаў да спонсарскай падтрымкі грамадскіх аб’яднанняў.

Спартыўны аддзел. Кіраўнік – Быкава Вікторыя Аляксандраўна.

Задачамі спартыўнага аддзела з’яўляецца прасоўванне здаровага ладу жыцця, а таксама правядзенне розных спартыўных падзей: як акадэмічнага, так і ўніверсітэцкага маштабу.


Сектар міжвузаўскіх камунікацый і маладзёжных парад:

Кіраўнік – Снітко Алена Аляксандраўна

Адзін з інавацыйных сектараў нашай дзейнасці. Задачамі гэтага сектара з’яўляюцца наладжванне сяброўскіх узаемаадносін з іншымі ВУА і ССУА, абмен вопытам, а таксама рэалізацыя сумесных праектаў на карысць студэнцкай моладзі. Умацаванне міжвузаўскіх і міжсузаўскіх супрацоўніцтва – адзін з ключавых аспектаў развіцця студэнцкага супраўлення і ўжо вельмі хутка студэнты нашай акадэміі змогуць убачыць плён працы гэтай дружнай каманды.


Сектар канцэртна-валанцёрскай дзейнасці:

Каардынатар канцэртных мерапрыемстваў – Міцічкіна Мар’я Фёдараўна

Прадстаўнік валанцёрскага цэнтра – Гарушка Елізавета Анатольеўна

Вядома, што акадэмія музыкі – самая творчая ВУА, дзе вучацца лепшыя музыканты краіны. А яшчэ вядома, што многія арганізацыі шукаюць супрацоўніцтва з акадэміяй, рэгулярна запытваючы выступленні нашых студэнтаў на самых розных пляцоўках Мінска, Мінскага раёна, Рэспублікі Беларусь і за яе межамі. Задача сектара – збіраць заяўкі на такія мерапрыемствы і займацца арганізацыяй канцэртных выступленняў студэнтаў, даючы ім пляцоўкі для творчай самарэалізацыі. Дадзены сектар заўсёды рады супрацоўніцтву – мы з нецярпеннем чакаем вашыя заяўкі на арганізацыю мерапрыемстваў, а таксама студэнтаў, якія жадаюць выступаць на сцэне з разнастайным рэпертуарам, злучаючы запыты публікі з маладымі талентамі нашай Альма-матэр. Пакінуць сваю заяўку можна па нумары тэлефона +375257494741