Пасада: старшы выкладчык
Адукацыя: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1990).
Выкладаемыя дысцыпліны: руская мова як замежная
Нарадзілася ў 1963 годзе (Беларусь). У 1990 годзе скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура». У 2014 годзе скончыла ДУА «Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы» па спецыяльнасці перападрыхтоўкі «Выкладчык рускай мовы як замежнай»; у 2014 годзе скончыла навучанне ў Дзяржаўным інстытуце рускай мовы імя А.С.Пушкіна (Масква, Расійская Федэрацыя) па электронным курсе «Практычная методыка выкладання рускай мовы як замежнай». З 2014 да 2019 гг. прайшла навучанне ў аспірантуры БДУ на кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры па спецыяльнасці 13.00.02 “Тэорыя і методыка навучання і выхавання (руская мова як замежная)”. У 2019 годзе павышала кваліфікацыю ў МДЛУ па праграме “Змест і арганізацыя кантрольна-ацэначнай дзейнасці выкладчыка замежнай мовы”. З 1987 па 2008 год працавала ў агульнаадукацыйных школах г. Мінска ў якасці настаўніка рускай мовы і літаратуры. З 2000 па 2008 год з’яўлялася пазаштатным супрацоўнікам падрыхтоўчага аддзялення БДУ, з 2008 па 2012 год працавала штатным выкладчыкам у Інстытуце бесперапыннай адукацыі БДУ. З 2012 па 2020 год працавала выкладчыкам РКІ на кафедры беларускай і рускай моў БДМУ. З 2020 па 2022 гады працавала старшым выкладчыкам РКІ на кафедры беларускай і рускай моў БНТУ з кітайскімі студэнтамі з Хэйфескага тэхнічнага ўніверсітэта. У 2012 годзе брала ўдзел у летняй школе рускай мовы краін СНД і Балтыі. У 2013 годзе брала ўдзел у праграме прафесійнай мабільнасці «Лінгвістычная адукацыя ў Еўропе» (г. Берлін). З верасня 2024 г. выкладае РКІ на падрыхтоўчым аддзяленні Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.