Дзярабіна Жанна Андрэеўна

Дзярабіна Жанна Андрэеўна

Пасада: Выкладчык падрыхтоўчага аддзялення
Адукацыя: Віцебскі дзяржаўны музычны каледж імя І.І.Салярцінскага (2013); Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, клас старшага выкладчыка Д.А.Трухан-Багданавай (2024).
Выкладаемыя дысцыпліны: сольныя спевы


Нарадзілася ў г. Віцебску, Беларусь.
За час вучобы вяла актыўную канцэртную дзейнасць, удзельнічала ў розных музычных імпрэзах і конкурсах. Прымала ўдзел у канцэртах Белдзяржфілармоніі, канцэртнай зале Верхні горад, у конкурсах харавога мастацтва ў краінах Еўропы, святочных мерапрыемствах БДАМ.

Удзельнічала ў студэнцкай навукова-практычнай канферэнцыі «Беларускі і сусветны музычны тэатр: мінулае, сучаснасць, перспектывы (да 90-годдзя Вялікага тэатра Беларусі і 110-годдзя з дня нараджэння А.В.Багатырова)».З’яўляецца лаўрэатам міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.             У рэпертуары вакалісткі выкананне партыі Іаланты з оперы «Іаланта» П.Чайкоўскага, партыі Недды з оперы «Паяццы» Р.Леанкавала, партыі Бастьены з оперы «Басцьен і Басцьена» В.А.Моцарта, партыі Віялеты з оперы «Травіата» Вердзі.            З 2024 года працуе выкладчыкам падрыхтоўчага аддзялення, выкладчыкам кафедры спеваў і музычна-тэатральнага мастацтва, канцэртмайстрам кафедры канцэртмайстарскага майстэрства.