Пасада: Старшы выкладчык падрыхтоўчага аддзялення
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, клас прафесара В.А.Дулава (2006).
Выкладаемыя дысцыпліны: спецыяльнае фартэпіяна
Нарадзілася ў г. Барысаве, Беларусь.
Скончыўшы барысаўскую музычную школу, паступіла ў Рэспубліканскі музычны каледж пры БДАМ (клас Васільевай Л.П.). Пасля заканчэння каледжа (дыплом з адзнакай), паступіла ў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі. Творчую кар’еру пачала ў якасці канцэртмайстра на кафедры драўляных духавых інструментаў БДАМ.
З 2014 года працуе выкладчыкам па класе фартэпіяна ў РМК пры БДАМ на аддзяленні «фартэпіяна для аркестравых інструментаў», з 2017 года – на аддзяленні «спецыяльнага фартэпіяна». З 2022 года працуе выкладчыкам падрыхтоўчага аддзялення БДАМ. Дыпламант міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.
Узнагароджана Падзякай Міністра культуры Рэспублікі Беларусь за актыўны ўдзел у Шаснаццатых адкрытых маладзёжных Дэльфійскіх гульнях дзяржаў – удзельніц СНД (2022). Навучэнцы Ю.В.Бялькевіч прымаюць актыўны ўдзел у творчым жыцці навучальных устаноў, выступаючы на сцэнах Рэспублікі Беларусь.