Пасада: Метадыст, старшы выкладчык кафедры баяна і акардэона
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2018, клас акардэона А.С.Дараганава, клас аркестравага дырыжыравання А.П.Сасноўскага); магістратура ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў (2020, пад кіраўніцтвам Я.М.Шаройка)
Выкладчык: Аркестравы клас, Гісторыя выканальніцтва на баяне і акардэоне, Метадалагічныя асновы выканальніцкага аналізу музычных твораў
Анісовіч Аляксей Дзмітрыевіч нарадзіўся 20.09.1992 года ў г. Мінску, Рэспубліка Беларусь.
У 2013 годзе з адзнакай скончыў установу адукацыі “Мінскі дзяржаўны музычны каледж імя М.І.Глінкі” (клас акардэона В.Л.Гурба-Новіка), у 2018 годзе — установу адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” (клас акардэона А.С.Дараганава, клас аркестравага дырыжыравання А.П.Сасноўскага).
З 2014 года працаваў настаўнікам у дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 7 г. Мінска”, з 2018 года — выкладчыкам установы адукацыі “Мазырскі дзяржаўны музычны каледж”, з 2021 года — там жа намеснікам дырэктара па вучэбнай рабоце.
З’яўляецца лаўрэатам рэспубліканскіх і міжнародных выканальніцкіх конкурсаў, удзельнікам міжнародных музычных фестываляў. З 2019 па 2022 гады з’яўляўся кіраўніком аркестра рускіх народных інструментаў установы адукацыі “Мазырскі дзяржаўны музычны каледж”, які неаднаразова станавіўся пераможцам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, а таксама абараніў званне “народны калектыў”.
На цяперашні час працуе метадыстам факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі, з’яўляецца кіраўніком аркестра беларускіх народных інструментаў установы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”.
Магістарская дысертацыя: Утварэнне барочных традыцый у музычным і тэатральным мастацтве Беларусі канца XX – пачатку XXI стагоддзя” (навуковы кіраваўнік Я.М.Шаройка; Беларускі дзяржаўны інстытут культуры і мастацтваў, г. Мінск, 2020).