Пасада: выкладчык
Адукацыя: Баранавіцкі дзяржаўны музычны каледж (2018), Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2023, клас В.А. Дулава, М.А. Мацвіеўскай), там жа магістратура (2024) пад кіраўніцтвам В.Л. Яканюка.
Выкладаемыя дысцыпліны: спецыяльнае фартэпіяна.
Нарадзілася 1 снежня 1998 гады.
У 2018 годзе з адзнакай скончыла ўстанову адукацыі “Баранавіцкі дзяржаўны музычны каледж” па спецыяльнасці “Інструментальнае выканальніцтва (фартэпіяна)”. У 2023 годзе з адзнакай скончыла ўстанову адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”. У 2024 годзе скончыла магістратуру ўстановы адукацыі”Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” па спецыяльнасці “Музычнае мастацтва”.
Канцэртмайстарскую дзейнасць вядзе з 2017 года. З 2020 года працуе канцэртмайстрам кафедры спеваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. З 2024 года – выкладчык падрыхтоўчага аддзялення. У час вучобы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі прымала актыўны ўдзел у канцэртах кафедр канцэртмайстарскага майстэрства, камернага ансамбля. Зараз працягвае выступаць у якасці канцэртмайстра на розных канцэртных пляцоўках.
Прымае актыўны ўдзел у падрыхтоўцы студэнтаў да рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, актыўна ўдзельнічае ў розных мерапрыемствах кафедры спеваў.З’яўляецца лаўрэатам міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.
У ліку творчых дасягненняў перамогі ў конкурсах: