АМАНДУРДЫЕВА ДЖЭМІЛЯ ДЖУРАКУЛЫЕЎНА

АМАНДУРДЫЕВА ДЖЭМІЛЯ ДЖУРАКУЛЫЕЎНА

Пасада: старшы выкладчык
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2001), клас Заслужанай артысткі БССР Т.Печынскай
Выкладаемыя дысцыпліны: сольныя спевы


Нарадзілася ў 1974 годзе, у г. Мінску (Беларусь)

 Член Саюза музычных дзеячаў рэспублікі Беларусь, педагог вакалу вышэйшай катэгорыі кафедры акадэмічных спеваў Мінскага музычнага каледжа, старшы выкладчык Мінскага духоўнага вучылішча са стажам звыш 30-ці гадоў.

З’яўляецца лаўрэатам Міжнароднага і Рэспубліканскага конкурсаў.

У цяперашні час салістка і пеўчая хору Храма ў гонар абраза Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць», працавала салісткай філармоніі. Праходзіла стажыроўку ў Акадэміі старажытнай музыкі г. Дэтмольд (Германія) і ў Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі ім. Рымскага-Корсакава (РФ). У рамках канцэртнай дзейнасці гастралявала ў Польшчы, Чэхіі, Аўстрыі, Германіі, Швейцарыі, Францыі, Італіі, Іспаніі. У рамках педагагічнай дзейнасці працавала са спевакамі Свята-Гаўрыіла-Беластоцкага манастыра (Польшча), Свята-Серафімаўскай абіцелі, Дзівеева (РФ), падвор’я Свята-Афонскага Панцеляймонаўскага манастыра г. Стамбул (Турцыя).

Сярод выпускнікоў –  салісты Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра, шматлікія лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў.

Спецыфіка працы: акадэмічныя спевы, пастаноўка голасу, праца са пеўчымі і чытальнікамі, аднаўленне голасу пасля аперацый на галасавых звязках, і іншых прафесійных захворванняў.