АКСЁНЦАВА МАРЫНА РЫГОРАЎНА

АКСЁНЦАВА МАРЫНА РЫГОРАЎНА

Пасада: старшы выкладчык
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя ім. А.В.Луначарскага (1991), клас Заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь М.Гулегінай.
Выкладаемыя дысцыпліны: сольныя спевы


Нарадзілася 11 чэрвеня 1964 года ў г. Віцебску, Беларусь

За час вучобы ўдзельнічала ў канцэртах, конкурсах і майстар-класах (у тым ліку ў майстар-класе Заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Марыі Гулегінай). Гастралявала па краінах Еўропы і СНД. Лаўрэат рэспубліканскага конкурсу “Убельская ластаўка” ім. С.Манюшка (г.Мазыр).

З 1991 па 1993 год працавала салісткай Башкірскага дзяржаўнага тэатра оперы і балета (г.Уфа). З 1993 года па 2022 год – салістка Вялікага тэатра оперы і балета (Беларусь). З 2003 да 2007 гг. працавала па сумяшчальніцтве педагогам па вакале Мінскага дзяржаўнага музычнага вучылішча ім. М.І.Глінкі. З 2022 па 2024 год працавала ў Беларускім дзяржаўным Універсітэце культуры і мастацтваў з замежнымі грамадзянамі.

Мае ўзнагароды: Грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2013), Памятны нагрудны знак Міністэрства культуры «Вялікі тэатр Беларусі. 85 гадоў» (2018).

Сыграла больш за 25 роляў у тэатры, 3 ролі ў кінематографе.