- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Ганаровыя члены Акадэміі

Анісімаў Аляксандр Міхайлавіч
ГАНАРОВЫ ПРАФЕСАР Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Народны артыст Беларусі (2011)

Багатыроў Анатоль Васільевіч (1913-2003)
ГАНАРОВЫ ДОКТАР Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Народны артыст БССР, лаўрэат Дзяржаўных прэмій СССР і БССР, прафесар (Расія)

Бандуранскі Аляксандр Зейлікавіч
ГАНАРОВЫ ПРАФЕСАР Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Народны артыст Расійскай Федэрацыі, кандыдат мастацтвазнаўства, прафесар (Расія)

Васільеў Аляксей Мікалаевіч
ГАНАРОВЫ ПРАФЕСАР Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі,
Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі, прафесар

Дадзіёмава Вольга Уладзіміраўна
ГАНАРОВЫ ПРАФЕСАР Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Доктар мастацтвазнаўства, прафесар (Беларусь). Лаўрэат дзяржаўнай прэміі. Узнагароджана граматамі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, міжнароднай арганізацыі ЮНЕСКА, нагрудным знакам «За ўклад у развіццё музычнага мастацтва» Беларускага саюза музычных дзеячаў, медалём Францыска Скарыны. Уладальнік ганаровага звання «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь»

Казінец Міхаіл Антонавіч (1938-2021)
ГАНАРОВЫ ПРАФЕСАР Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Народны артыст БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР і прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне», прафесар (Беларусь). Узнагароджаны ордэнамі Дружбы народаў, Францыска Скарыны

Краўчынскі Станіслаў / Krawczyński Stanisław
ГАНАРОВЫ ПРАФЕСАР Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Прафесар Кракаўскай акадэміі музыкі (Польшча)

Мержанаў Віктар Карпавіч (1919-2012)
ГАНАРОВЫ ПРАФЕСАР Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Народны артыст СССР, прафесар (Расія)

Ніжнікава Тамара Мікалаеўна (1925-2018)
ГАНАРОВЫ ПРАФЕСАР Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Народная артыстка СССР, прафесар (Беларусь). Узнагароджана ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, Францыска Скарыны, медалём ЮНЕСКА «Віктар Гюго» і інш.

Перно Жэром / Pernoo Jérôme
ГАНАРОВЫ ПРАФЕСАР Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Прафесар Парыжскай Вышэйшай нацыянальнай кансерваторыі музыкі і танца (Францыя)

Ражок Уладзімір Іванавіч / Рожок Володимир Iванович (1946-2020)
ГАНАРОВЫ ПРАФЕСАР Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Народны артыст Украіны, доктар мастацтвазнаўства, прафесар (Украіна)

Сіманіс Арціс / Sīmanis Artis
ГАНАРОВЫ ПРАФЕСАР Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Прафесар Латвійскай акадэміі музыкі імя Язэпа Вітала (Латвія). Узнагароджаны Ордэнам трох зорак Латвійскай Рэспублікі, Ордэнам мастацтваў і літаратуры Рэспублікі Францыя

Сакалоў Аляксандр Сяргеевіч
ГАНАРОВЫ ДОКТАР Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Рэктар Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І. Чайкоўскага. Прафесар, доктар мастацтвазнаўства (Расія). Заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі ў галіне літаратуры і мастацтва. Узнагароджаны Ордэнам Аляксандра Неўскага

Солапаў Міхаіл Рыгоравіч (1924-2019)
ГАНАРОВЫ ПРАФЕСАР Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Заслужаны дзеяч культуры БССР, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, прафесар (Беларусь). Узнагароджаны трыма ордэнамі Айчыннай вайны (1-й і 2-й ступені), васемнаццаццю медалямі, у тым ліку медалём Францыска Скарыны

Сцепанцэвіч Калерыя Іосіфаўна (1926-2021)
ГАНАРОВЫ ПРАФЕСАР Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Кандыдат мастацтвазнаўства, заслужаны работнік вышэйшай школы БССР, прафесар (Беларусь). Узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалём Францыска Скарыны

Трумэр Йоган / Trummer Johann (1940-2019)
ГАНАРОВЫ ДОКТАР Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Доктар філасофіі і тэалогіі. Сапраўдны член Прэзідыума праўлення Новага Бахаўскага таварыства ў г. Лейпцыгу (Германія). Заслужаны прафесар Універсітэта музыкі і сцэнічных мастацтваў у г. Грацэ (Аўстрыя)

Шкарупа Валерый Дзмітрыевіч
ГАНАРОВЫ ПРАФЕСАР Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі. Заслужаны дзеяч мастацтваў Расійскай Федэрацыі. Прафесар (Расія). Ганаровы прафесар Таджыкскай нацыянальнай кансерваторыі