Федосенка Марына Мiкалаеўна

Федосенка Марына Мiкалаеўна

Пасада: Выкладчык кафедры баяна і акардэона (па сумяшчальніцтве)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2024, клас акардэона Л.В.Скачко); там жа магістратура (2025, пад кіраўніцтвам Л.В.Скачко)
Выкладаемыя дысцыпліны: Гісторыя выканальніцкіх стыляў, Тэорыя і практыка адаптацыі музычных твораў для баяна і акардэона, Ансамбль, Вывучэнне роднасных інструментаў, Канцэртмайстарскі клас, Камерна-інструментальнае выканальніцтва.


Нарадзілася 5 мая 2000 года ў г.Калінкавічы (Рэспубліка Беларусь).

З 2025 года выкладае на кафедры баяна і акардэона Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (па сумяшчальніцтве).

Лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў (Беларусь, Украіна, Расія і інш.).

Стыпендыят (2018), уладальнік заахвочвальнай прэміі (2015, 2016, 2019) спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Узнагароджана спецыяльнай прэміяй Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта ў сацыяльнай сферы “Адукацыя” (2019). Неаднаразова была ўдастоена стыпендыі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў (2022-2024).

Магістарская дысертацыя: «Музыка Аляксандра Пажарыцкага ў сучасным рэпертуары выканаўцаў на баяне і акардэоне: жанрава-стылявыя асаблівасці і пытанні інтэрпрэтацыі» (Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, г.Мінск, 2025).

За выдатныя творчыя дасягненні і высокі ўзровень прафесійнага майстэрства была ўзнагароджана падзякай Міністра культуры Рэспублікі Беларусь (2022).