Гуніч-Кароль Маргарыта Анатольеўна

Гуніч-Кароль Маргарыта Анатольеўна

Пасада: Старшы выкладчык кафедры музычнай педагогікі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2017 г., навуковы кіраўнік – кандыдат мастацтвазнаўства Запявалава Л. Р.); магістратура (2018 г., навуковы кіраўнік – кандыдат мастацтвазнаўства Аруцюнава Н. А.); аспірант кафедры гісторыі музыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (з 2020 года і па цяперашні час, навуковы кіраўнік – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Лісава А. В.).
Выкладаемыя дысцыпліны: Музычная псіхалогія, Асновы псіхалогіі і педагогікі.


Нарадзілася 6 сакавіка 1992 года ў г. Гродна, Рэспубліка Беларусь.

З 2015 да 2019 гг. – спецыяліст вучэбна-метадычнага аддзела, з 2019 г. – кіраўнік практыкі. З 2020 да 2022 гг. – выкладчык кафедры музычнай педагогікі, гісторыі і тэорыі выканальніцкага мастацтва, з 2024 г. – старшы выкладчык кафедры музычнай педагогікі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.

 

Конкурсы навуковых работ:

  • XXII Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў (2016 г., Мінск, Беларусь) – аўтар работы II катэгорыі.
  • V Міжнародны конкурс навуковых работ навучэнцаў, студэнтаў і аспірантаў (2016 г., Санкт-Пецярбург, Расія) – Лаўрэат II ступені.
  • XXIII Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў (2017 г., Мінск, Беларусь) – аўтар работы I катэгорыі.
  • XXVI Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў (2018 г., Мінск, Беларусь) – аўтар работы I катэгорыі.
  • XXV Рэспубліканскі конкурс навуковых работ студэнтаў (2019 г., Мінск, Беларусь) – Лаўрэат.

Узнагароджана Першай (2019 г.) і Трэцяй (2017, 2018 гг.) прэміямі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, Падзякай рэктара ўстановы адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» за мэтанакіраванасць пры авалоданні прафесіяй і намаганні па падтрымцы высокага прэстыжу Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (2018 г.).

Неаднаразова прымала ўдзел у міжнародных і рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцыях.

 

Публікацыі:

  • Кароль, М. А. Мастацкая своеасаблівасць позняй творчасці Льва Абеліёвіча (на прыкладзе другога сшытка рамансаў на вершы Цютчава) / М. А. Кароль // Актуальні проблеми музикознавства у дослідженнях молодих навуковців: зб. матеріалів. – Киів: НМАУ ім. П.І. Чайковського, 2017. – Вип. 1. – С. 51–54.
  • Кароль, М. А. Жанрава-стылістычныя асаблівасці камерна-вакальнай творчасці Льва Абеліёвіча / М. А. Кароль // Зборнік навуковых прац студэнтаў Рэспублікі Беларусь «НДРС 2017». – Мінск: Выдавецкі цэнтр БДУ, 2018. – С. 472–473.
  • Кароль, М. А. Камерна-вакальныя цыклы Л. Абеліёвіча: пытанні эвалюцыі і тыпалогіі / М. А. Кароль, Н. А. Аруцюнава, А. В. Лісава // Зборнік навуковых прац студэнтаў Рэспублікі Беларусь «НДРС 2018». – Мінск: Выдавецкі цэнтр БДУ, 2019. – Вып. 16. – С. 613–617.
  • Кароль, М. А. Пра гарманічную мову Л. Абеліёвіча (на прыкладзе вакальнай музыкі) / М. А. Кароль // Навуковыя працы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. – Мінск: БДАМ, 2020. – Вып. 51: Айчыннае і замежнае мастацтва: пытанні гісторыі, тэорыі, выканальніцкай практыкі. – С. 55–67.
  • Кароль, М. А. З адкрыццяў творчага архіва Л. Абеліёвіча: першыя рукапісы / М. А. Кароль // Навуковыя працы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. – Мінск: БДАМ, 2021. – Вып. 54 : Актуальныя праблемы музычнай навукі і адукацыі канца ХХ – пачатку ХХІ ст. – С. 3–18.
  • Аношка, І. Ю. Асноўныя падыходы да ацэнкі эфектыўнасці дзейнасці ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў сферы культуры ў краінах СНД / І. Ю. Аношка, М. А. Кароль // Весці Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: навукова-тэарэтычны часопіс. – 2021. – № 39. – С. 4–9.
  • Кароль, М. А. Творчасць беларускага кампазітара Льва Абеліёвіча: эстэтычная ацэнка скрозь прызму часу / М. А. Кароль // Музыка–Философия–Культура : IX Международная междисциплинарная научная конференция : к 90-летию
  • С. А. Губайдулиной : 15–17 ноября 2021 года : тезисы докладов. – М.: Московская государственная консерватория им. П. И. Чайковского, 2022. – С. 88–91.