Церан Мікалай Пятровіч

Церан Мікалай Пятровіч

Пасада: старшы выкладчык кафедры аркестравага дырыжыравання і інструментоўкі
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2018, клас А.І. Каражэва, клас А.П. Сасноўскага); там жа магістратура (2019)
пад кіраўніцтвам І.Ю. Аношка
Выкладаемыя дысцыпліны: Аркестравы клас


Нарадзіўся 28 ліпеня 1993 года ў г.Баранавічы (Брэсцкая вобласць, Беларусь).
З 2018 года выкладчык кафедры струнных смычковых інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі па сумяшчальніцтве, з 2021 г. па цяперашні час – на асноўнай рабоце ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі на кафедры струнных смычковых інструментаў. З 2022 года працуе на кафедры аркестравага дырыжыравання і інструментоўкі, кіруе камерным аркестрам. Лаўрэат Міжнароднага конкурсу камерных ансамбляў ім. М.К. Агінскага (II прэмія), г. Смаргонь, Рэспубліка Беларусь, 2015 г.; уладальнік Гран-пры V Міжнароднага інструментальнага конкурсу Яўгена Станковіча, г. Кіеў, Украіна, 2017 г.; лаўрэат VIII Міжнароднага конкурсу камернай музыкі імя Іаганеса Брамса (Дыплом III ступені), г. Гданьск, Польшча, 2018 г.; мае дыплом II ступені (Прызёр у намінацыі «Педагогіка») Усерасійскага (з міжнародным удзелам) конкурсу навукова-даследчых работ «Творчасць у навуцы, мастацтве, прафесіі», г. Белгарад, Расія, 2020 г.; уладальнік Гран-пры Міжнароднага конкурсу выканаўцаў на струнных-смычковых інструментах “Cantabile e presto”, г.Казань, Расія, 2021 г.; лаўрэат III прэміі I Міжнароднага конкурсу інструментальнага выканальніцтва імя Евы, Іосіфа і Сямёна Коган (Казахстан, г. Алматы, снежань 2021 г.); уладальнік Залатога медаля 32-га мастацкага фестывалю дружбы “Красавіцкая вясна” (КНДР, г. Пхеньян, красавік 2022 г.).

Уладальнік заахвочвальнай прэміі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2016, 2017).

Уладальнік Гранд-прэміі з прысваеннем звання лаўрэата Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі (2018).