МАКАРЭВІЧ МІКАЛАЙ УЛАДЗІМІРАВІЧ

МАКАРЭВІЧ МІКАЛАЙ УЛАДЗІМІРАВІЧ

Пасада: старшы выкладчык кафедры аркестравага дырыжыравання і інструментоўкі
Адукацыя: У 1996 годзе – з адзнакай скончыў Беларускую акадэмію музыкі па класу кларнета (клас дацэнта І. Л. Брычыкава) і дырыжыраванню (клас дацэнта А. П. Сасноўскага). У 2002 годзе паступіў у Беларускую акадэмію музыкі на спецыяльнасць “оперна-сімфанічнае дырыжыраванне” (клас дацэнта А. П. Сасноўскага), якую скончыў ў 2007 годзе з адзнакай.
Выкладаемыя дысцыпліны: Аркестравы клас, Інструментоўка і чытанне партытур.


Дата нараджэння: 19 снежня 1971 года.Званне: лаўрэат міжнародных конкурсаўНарадзіўся ў Мінску.

З 2007 года працуе дырыжорам Беларускага Дзяржаўнага Акадэмічнага музычнага тэатра У Беларускім дзяржаўным акадэмічным музычным тэатры Мікалай Макарэвіч як дырыжор паставіў шэраг канцэртных праграм, творчых і юбілейных вечароў,У 2004 годзе спектакль “Бураціна BY”, дырыжорам-пастаноўшчыкам якога з’яўляўся Мікалай Макарэвіч, атрымаў Гран-пры на 3 Міжнародным тэатральным форуме. У 2008 удзельнік Міжнароднага майстар-класа народнага артыста СССР прафесара У.І.Федасеева, дырыжыраваў Вялікім сімфанічным аркестрам ім. П.І.Чайкоўскага.

З кастрычніка 2014 года з’яўляецца запрошаным галоўным дырыжорам Карагандзінскага акадэмічнага тэатра музычнай камедыі.Мікалай Макарэвіч мае вопыт супрацоўніцтва з многімі беларускімі і замежнымі музычнымі калектывамі, у тым ліку з сімфанічным аркестрам Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі “Маладая Беларусь”, Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Рэспублікі Беларусь, Сімфанічным аркестрам Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным камерным аркестрам Рэспублікі Беларусь. На пастаяннай аснове супрацоўнічае з сімфанічным аркестрам Брэсцкага тэатра драмы і музыкі, Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Аўтаномнай Рэспублікі Крым. Аўтар шэрагу інструментовак для сімфанічнага, духавога і эстрадна-сімфанічнага аркестраў