XXX Рэспубліканскі конкурс навуковых прац студэнтаў ва ўстанове адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі»

XXX Рэспубліканскі конкурс навуковых прац студэнтаў ва ўстанове адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі»

МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

 

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

«БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ АКАДЭМІЯ МУЗЫКІ»

 

ПАЛАЖЭННЕ
Аб парадку і ўмовах правядзення адборачнага этапу XXX Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў
ва ўстанове адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

Палажэнне вызначае парадак і ўмовы правядзення адборачнага этапа Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў (далей – Конкурс) для ўдзельнікаў ад установы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” (далей Акадэмія музыкі).
Палажэнне адборачнага этапа Конкурсу для ўдзельнікаў ад Акадэміі музыкі складзена ў адпаведнасці з Палажэннем аб парадку і ўмовах правядзення Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2022 г.
№ 175 (гл. на афіцыйным сайт конкурсу Студэнцкая навука Рэспублікі Беларусь  www.sws.bsu.by).
Першы адборачны этап конкурсу праводзіцца з мэтай актывізацыі навукова-даследчай работы студэнтаў.
Асноўнымі задачамі Конкурсу з’яўляюцца:

садзейнічанне інтэграцыі адукацыйнага працэсу і навуковай дзейнасці ва ўстановах вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь (далей – УВА);
стварэнне ўмоў для рэалізацыі творчых здольнасцей студэнтаў і стымуляванне навукова-даследчай дзейнасці ў адпаведнасці з  профілямі і (або) напрамкамі адукацыі, па якіх ажыццяўляецца падрыхтоўка спецыялістаў ва УВА, у адпаведнасці з прыярытэтнымі напрамкамі навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь;
паглыбленне тэарэтычнай і навукова-практычнай падрыхтоўкі студэнтаў, авалоданне імі навыкамі атрымання і выкарыстання навуковых ведаў;
садзейнічанне актыўнаму ўключэнню студэнтаў у сферу навуковай дзейнасці Рэспублікі Беларусь.

На Конкурс прадстаўляюцца самастойна выкананыя навуковыя працы студэнтаў, якія навучаюцца ў Акадэміі музыкі, а таксама выпускнікоў і выпускнікоў магістратуры, якія завяршылі навучанне ў Акадэміі музыкі ў год правядзення конкурсу (далей – аўтары) і маюць вынікі апрабацыі навуковай працы (публікацыі, дыпломы конкурсаў навуковых прац, акты ўкаранення ў навучальны працэс і г.д.)
Навуковая работа, якая прадстаўляецца на конкурс, павінна адпавядаць профілю і (або) напрамку адукацыі, па якім навучаецца (навучаўся) аўтар, і (або) прыярытэтным напрамкам навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці Рэспублікі Беларусь, мець навуковую, практычную, сацыяльную значнасць.
Да ўдзелу ў Конкурсе дапускаюцца таксама навуковыя работы, падрыхтаваныя двума аўтарамі, пры наяўнасці ў іх агульных па тэме навуковай работы матэрыялаў, якія пацвярджаюць апрабацыю і выкарыстанне рэзультатаў навуковай работы.
Кансультацыйную дапамогу аўтару ў падрыхтоўцы навуковай працы аказвае навуковы работнік або педагагічны работнік (з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу Акадэміі музыкі або іншай навуковай арганізацыі), які ажыццяўляе  навуковую дзейнасць па адпаведнай галіне навукі або педагагічную дзейнасць па адпаведнай вучэбнай дысцыпліне (далей – навуковы кіраўнік).
Вылучэнне і разгляд навуковых работ у ходзе правядзення Конкурсу ажыццяўляецца ў два этапы.
На першым этапе конкурсу навуковыя працы разглядаюцца камісіяй Акадэміі музыкі, зацверджанай загадам рэктара акадэміі.
Камісія Акадэміі музыкі ажыццяўляе наступныя функцыі:

– разглядае прадстаўленыя навуковыя працы;

– ацэньвае прадстаўленыя работы, згодна з наступнымі крытэрыямі (актуальнасць, адпаведнасць прыярытэтным навуковым напрамкам, навуковая навізна, арыгінальнасць рашэння пастаўленай задачы, паўната і лагічная паслядоўнасць матэрыяла работы, тэарэтычная значнасць атрыманых вынікаў, метадалогія і метады праведзенага даследавання, практычная значнасць атрыманых вынікаў з буйнымі навуковымі праграмамі, наяўнасць матэрыялаў, якія пацвярджаюць апрабацыю і выкарыстанне вынікаў навуковай работы);

– вызначае ўдзельнікаў, якія прайшлі адборачны этап Конкурсу, большасцю галасоў;

– ажыццяўляе іншыя дзеянні па пытаннях правядзення Конкурсу.

Вынікі працы камісіі Акадэміі музыкі разглядаюцца на пасяджэнні вучонага савета акадэміі.
Акадэмія музыкі забяспечвае інфармацыйнае суправаджэнне Конкурсу на афіцыйным сайце Акадэміі музыкі ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт.
На другім этапе Конкурсу навуковыя работы, рэкамендаваныя вучонай радай Акадэміі музыкі, разглядаюцца конкурснымі камісіямі па адпаведных навуковых секцыях.

ГЛАВА 2

ПАРАДАК ПРАДСТАЎЛЕННЯ НАВУКОВЫХ РАБОТ

Для ўдзелу ў першым этапе Конкурсу аўтар навуковай работы прадстаўляе навуковаму кіраўніку СНТА Акадэміі музыкі, які каардынуе навукова-даследчую работу студэнтаў, наступныя дакументы на электронны адрас: snto@bgam.by:

Заяўку для ўдзелу, у якой указваецца:

– назва навуковай работы

– прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) аўтара (аўтараў) навуковай работы,

– яго (іх) статус (студэнт, магістрант, выпускнік);

– факультэт (для навучэнцаў на дадзены момант);

– Прозвішча, уласнае імя

– пасада, вучоная ступень, вучонае званне навуковага кіраўніка;

– спіс матэрыялаў, якія пацвярджаюць апрабацыю і выкарыстанне вынікаў навуковай работы (публікацыі, дыпломы конкурсаў навуковых работ і канферэнцый-конкурсаў, сертыфікаты канферэнцый і Лісты-падзякі і г.д. );

навуковую работу, аб’ёмам не больш за 50 старонак для сацыяльна-гуманітарных навук (разам з дадаткамі, без уліку копій матэрыялаў, якія пацвярджаюць апрабацыю і выкарыстанне вынікаў навуковай працы), аформленую ў адпаведнасці з міждзяржаўным стандартам ДАСТ 7.32–2017.
З патрабаваннямі да афармлення працы можна азнаёміцца на афіцыйнай старонцы конкурсу, прайшоўшы па спасылцы Студэнцкая навука Рэспублікі Беларусь (www.sws.bsu.by);

спіс і копіі матэрыялаў, якія пацвярджаюць апрабацыю і выкарыстанне вынікаў навуковай работы (копіі публікацый, Дыпломаў аб удзеле ў конкурсах навуковых работ, акты ўкаранення ў навучальны працэс і г.д.), а таксама, пры наяўнасці, матэрыялы, якія пацвярджаюць удзел аўтара навуковай работы ў выкананні навуковых праектаў, студэнцкіх грантах;

водгук навуковага кіраўніка;

даведку аб праверцы на наяўнасць запазычанняў.

Заяўка для ўдзелу прадастаўляецца ў электронным варыянце. Навуковая работы і ўсе суправаджальныя дакументы – як у электронным, так і ў друкаваным варыянце.

Тэрміны падачы заявак і работ для ўдзельнікаў адборачнага этапа Конкурсу:

да 8 лістапада 2023 г. – падача заявак

да 17 лістапада 2023 г. – прадастаўленне навуковых работ з усімі суправаджальнымі дакументамі

да 24 лістапада 2023 года – падвядзенне вынікаў адборачнага этапу конкурсу.

Навуковыя работы, прадстаўленыя для ўдзелу ў адборачным этапе Конкурсу пазней за ўстаноўлены тэрмін, не дапускаюцца да далейшага ўдзелу ў Конкурсе і конкурснай камісіяй не разглядаюцца.

Для рэгістрацыі навуковых работ, якія прайшлі адборачны этап Конкурсу, ва ўстаноўленыя Акадэміяй музыкі тэрміны прадстаўляюцца тыя ж звесткі, што пазначаны ў пункце 1: заяўка ў электронным варыянце; навуковая работа і ўсе суправаджальныя дакументы адначасова і ў электронным, і ў друкаваным варыянце.
Для навуковых работ, якія прайшлі адборачны этап Конкурсу, вызначаюцца наступныя тэрміны прадастаўлення матэрыялаў для заключнага этапа Конкурсу:

да 29 лістапада 2023 г. – падача заяўкі для фарміравання агульнай базы даных ад Акадэміі музыкі;

да 8 снежня 2023 г. – прадстаўленне тэксту навуковай работы з суправаджальнымі дакументамі.

Навуковыя работы, якія тэрмінова не зарэгістраваны  у агульнай базе ўдзельнікаў Акадэміі музыкі, дапускацца да далейшага ўдзелу не будуць.
Больш падрабязная інфармацыя для ўдзельнікаў, якія прайшлі адборачны тур, будзе прадстаўлена дадаткова, пасля падвядзення вынікаў адборачнага тура.
З Палажэннем аб правядзенні Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ 2023 года можна азнаёміцца на афіцыйным сайце конкурсу: Студэнцкая навука Рэспублікі Беларусь (www.sws.bsu.by).

КАНТАКТЫ

Навуковы кіраўнік СНТА, дацэнт кафедры тэорыі музыкі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Ціхамірава Ала Анатольеўна:
Намеснік навуковага кіраўніка СНТА, кандыдат мастацтвазнаўства, старшы выкладчык кафедры тэорыі музыкі Воранава Святлана Сяргееўна.
Адрас электроннай пошты: snto@bgam.by

Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 05.07.2022 № 175

Загад аб Рэспубліканскім конкурсе ад 29.09.2023 № 450

Правілы афармлення работ