Падпісныя базы даных

Падпісныя базы даных

 

 

 

Электронна-бібліятэчная сістэма Лань — электронная бібліятэка вучэбнай літаратуры, якая прадстаўляе доступ да падручнікаў, дапаможнікаў, манаграфій, навуковых часопісаў і іншага электроннага кантэнту на сайце e.lanbook.com і ў мабільных дадатках для iOS і Android.
Чытаць літаратуру без рэгістрацыі можна з прылад, падключаных да лакальнай сеткі акадэміі.
Зарэгістраваныя карыстальнікі ЭБС Лань могуць чытаць кнігі і часопісы з любой кропкі свету, дзе ёсць інтэрнэт.
Для рэгістрацыі неабходна запоўніць форму, пацвердзіць указаную пры рэгістрацыі паштовую скрыню, выбраць свой статус (выкладчык, студэнт, супрацоўнік). Калі карыстальнік рэгіструецца не з IP-адраса акадэміі, трэба таксама абраць арганізацыю “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”.
Пасля пацверджання статуса чытачу будуць даступныя кнігі і часопісы з нашай падпіскі.
Зарэгістраваныя карыстальнікі могуць выкарыстоўваць мабільныя дадаткі ЭБС Лань iOS і Android, якія дазваляюць спампоўваць літаратуру для чытання ў рэжыме афлайн на ўвесь тэрмін дзеяння падпіскі ВНУ. У дадатку таксама інтэграваны сэрвіс невізуальнага чытання (сінтэзатар мовы) для чытачоў са слабым зрокам і невідушчых.
Таксама на платформе ЭБС Лань у рамках удзелу акадэміі ў Кансорцыуме сеткавых электронных бібліятэк даступны поўныя тэксты навуковых і навучальных выданняў амаль 400 ВНУ Расіі і Беларусі.


 Электронная бібліятэчная сістэма выдавецтва «Універсітэцкая бібліятэка анлайн» — электронная бібліятэка, якая забяспечвае доступ вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, публічных бібліятэк і карпаратыўных карыстальнікаў да найбольш запатрабаваных матэрыялаў вучэбнай і навуковай літаратуры па ўсіх галінах ведаў ад вядучых расійскіх выдавецтваў. Рэсурс змяшчае падручнікі, вучэбныя дапаможнікі, манаграфіі, перыядычныя выданні, даведнікі, слоўнікі, энцыклапедыі, відэа- і аўдыёматэрыялы, ілюстраваныя выданні па мастацтве, літаратуру нон-фікшн, мастацкую літаратуру. Каталог выданняў сістэматычна папаўняецца новай актуальнай літаратурай і ў цяперашні час змяшчае амаль 100 тыс. найменняў. Доступ да матэрыялаў адкрыецца пасля аўтарызацыі на сайце з IP-адраса акадэміі. У перыяд доступу чытачы могуць заходзіць на сайт http://biblioclub.ru і карыстацца ўсімі матэрыяламі, акрамя асобных выдавецкіх калекцый, у рэжыме пастаронкавага прагляду. Доступ да матэрыялаў адкрыецца пасля аўтарызацыі на сайце пад лагінам і паролем. Па запыце высыпаюцца спісы выданняў выдавецкіх калекцый, магчымы таксама шэраг дадатковых сэрвісаў. Для таго, каб імі скарыстацца, неабходна аўтарызавацца пад сваімі персанальнымі данымі і зайсці ва ўкладку «Профіль»


Навуковая электронная бібліятэка eLIBRARY.RU – найбуйнейшы расійскі інфармацыйна-аналітычны партал у галіне навукі, тэхналогіі, медыцыны і адукацыі, які змяшчае рэфераты і поўныя тэксты больш за 38 млн. навуковых публікацый і патэнтаў, у тым ліку электронныя версіі больш за 5600 расійскіх навукова-тэхнічных часопісаў, з якіх больш за 4800 часопісаў у адкрытым доступе. Доступ ажыццяўляецца з любога камп’ютара, які ўваходзіць у сетку акадэміі.


ІПС «ЭТАЛОН»
Дзяржаўны інфармацыйна-прававы рэсурс, які змяшчае афіцыйную прававую інфармацыю. Інфармацыйнае напаўненне дадзенай сістэмы прадстаўлена эталонным банкам даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, які ўяўляе сабой сукупнасць банкаў даных “Заканадаўства Рэспублікі Беларусь”, “Рашэнні органаў мясцовага кіравання і самакіравання”, “Міжнародныя дагаворы”, а таксама банкамі даных “Судовая практыка”,
“Правапрымяняльная” практыка» і «Формы дакументаў».

Доступ да інфармацыйна-пошукавай сістэмы ў чытальнай зале бібліятэкі (каб. 138)