- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба

Педагог сацыяльны: Данілава Ала Уладзіміраўна
Педагог-псіхолаг: Кажакіна Алена Васільеўна
Кантактны тэлефон: 17 252-47-29,
Электронный адрас: spps@bgam.by
Месцазнаходжанне: ул.Кісялёва, 61, каб.109

Ўяўляе сабой сістэму практычнага выкарыстання дасягненняў псіхалогіі і сацыяльнай педагогікі для аптымізацыі адукацыйнага працэсу і развіцця асобы навучэнцаў. У сваёй дзейнасці кіруецца міжнароднымі актамі ў галіне абароны правоў дзяцей, заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Палажэннем аб сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службе Акадэміі, бягучымі і перспектыўнымі планамі работы.

Мэтай дзейнасці СППС з’яўляецца садзейнічанне ў стварэнні ўмоў для паўнавартаснага асобаснага развіцця, пазітыўнай сацыялізацыі, прафесійнага станаўлення і жыццёвага самавызначэння навучэнцаў у Акадэміі, сям’і і сацыяльным асяроддзі. Асноўнымі задачамі выступаюць: арганізацыя своечасовай комплекснай асобасна-арыентаванай сацыяльна-педагагічнай, псіхалагічнай і прававой дапамогі студэнтам, прафесарска-выкладчыцкаму складу і супрацоўнікам, а таксама тым студэнтам, якія маюць праблемы ў зносінах, навучанні, сацыялізацыі або знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы; садзейнічанне ў фарміраванні эмацыйна спрыяльнай атмасферы ў студэнцкім калектыве і яго сацыяльным асяроддзі; папярэджанне сямейнага недабрабыту, сацыяльнага сіроцтва, гвалту ў дачыненні да дзяцей і прафілактыка асацыяльных паводзін, безнагляднасці, правапарушэнняў студэнтаў, прапаганда здаровага ладу жыцця; павышэнне псіхолага-педагагічнай і прававой культуры ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу, актывізацыя і ўзмацненне педагагічнага патэнцыялу сацыяльнага асяроддзя.

АСНОЎНЫЯ НАПРАМКІ ДЗЕЙНАСЦІ СППС

Псіхолага-педагагічная дыягностыка – даследаванне інтарэсаў, каштоўнасцяў, схільнасцяў і здольнасцяў навучэнцаў; дыягностыка асобасных якасцяў, эмацыйнага стану, псіхічных працэсаў; вывучэнне міжасобасных адносін, ацэнка сацыяльна-псіхалагічнага клімату і атмасферы ў групах і калектывах і інш.; маніторынгавыя даследаванні эфектыўнасці вучэбна-выхаваўчага працэсу.

Арганізацыйна-метадычная работа – вывучэнне і абагульненне вопыту сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай работы; удзел у рабоце метадычных аб’яднанняў, семінараў, канферэнцый; метадычнае забеспячэнне арганізацыі дзейнасці СППС; распрацоўка метадычных матэрыялаў па пытаннях развіцця, выхавання, навучання і сацыялізацыі навучэнцаў, праблемах сям’і, абароны дзяцінства.

Псіхолага-педагагічнае асвета і прафілактыка – садзейнічанне павышэнню ўзроўню псіхолага-педагагічнай культуры; прапаганда здаровага ладу жыцця; папярэджанне фактаў асацыяльных паводзін; арганізацыя прэвентыўна-прафілактычнай працы.

Што такое любоў да сябе

Стаць упэўненым

5 правілаў паспяховай здачы сесіі

Псіхалогія сцэны

Псіхічнае здароўе

Прычыны сцэнічнага хвалявання і спосабы яго пераадолення

Перажыць сесію

Навучыцца слухаць сябе

Метады эфектыўнай самаарганізацыі

8 спосабаў прагнаць стрэс

Сацыяльная абарона і апека студэнтаў – выяўленне і падтрымка навучэнцаў, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай абароне, апецы і папячыцельстве; абарона правоў і інтарэсаў у розных інстанцыях.

Кансультатыўная дзейнасць – індывідуальныя і групавыя кансультацыі па актуальных запытах асобаснага характару, міжасобасных адносін, сацыяльнага ўзаемадзеяння, канфліктных сітуацый, стрэсавых і дэпрэсіўных станаў, эмацыйнага напружання, самаадносіны і інш.

Трэнінгавая праца – садзейнічанне асобаснага росту навучэнцаў; развіццё камунікатыўных і лідэрскіх якасцяў студэнцкай моладзі; фарміраванне гатоўнасці да шлюбу; развіццё навыкаў псіхічнай самарэгуляцыі асобы.

Графік работы сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы

Тэлефоны экстранай дапамогі (даверу)

Інфармацыйна-прафілактычныя матэрыялы ў групе СППС БДАМ ВКонтакте