• Новости

У Нацыянальнай бібліятэцы праходзіць традыцыйная сустрэча міністра культуры Анатолія Маркевіча з прадстаўнікамі СМІ

06.05.2024

У Нацыянальнай бібліятэцы праходзіць традыцыйная сустрэча міністра культуры Анатолія Маркевіча з прадстаўнікамі СМІ. Яна прымеркавана да Дня друку, а таксама да Дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.
У музычнай частцы мерапрыемства прымае удзел ансамбль флейтыстаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Анатолій Мечыслававіч выказаў падзяку журналістам за ўсебаковае асвятленне культурнага жыцця краіны і папулярызацыю нацыянальных здабыткаў. Кіраўнік ведамства запрасіў гасцей да адкрытага дыялогу па актуальных пытаннях сферы.
Сачыце за навінамі разам з «Культурай і Мастацтвам»