• Новости

Аб аб’яўленні конкурсу

13.11.2026

Установа адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” аб’яўляе конкурс на замяшчэнне пасад прафесарска-выкладчыцкага складу: дацэнта, прафесара, загадчыка кафедры (да 5 гадоў) і старшага выкладчыка з далейшым заключэннем кантракта ў выпадку абрання на тэрмін, вызначаны Наймальнікам, па наступных пасадах:

№ п/п Структурнае падраздзяленне Пасада
1. кафедра кампазіцыі загадчык кафедры (1,0 шт. адз.)
2. кафедра струнных смычковых інструментаў і камернага ансамбля загадчык кафедры (1,0 шт. адз.)
3. кафедра струнных народных інструментаў дацэнт (1,0 шт. адз.)

 

4. кафедра харавога дырыжыравання дацэнт (1,0 шт. адз.)

 

5. кафедра спеваў і музычна-тэатральнага мастацтва прафесар (1,0 шт. адз.)

Час падачы заяў у конкурсную камісію – да 13 снежня 2026 г.

Час правядзення конкурсу – 14 студзеня 2027 г.

Месца правядзення конкурсу – установа адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”, г.Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 30.

Дакументы, неабходныя для ўдзелу ў конкурсе:

— асобам, якія працуюць ва ўстанове адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”:

  • Заява;
  • Справаздача, якая ўключае навуковую, педагагічную, выхаваўчую, метадычную і творчую дзейнасць, спіс навуковых работ і прафесійных дасягненняў, за папярэдні перыяд працы ў акадэміі, але не больш чым за 5 гадоў.

— іншым асобам:

  • Заява;
  • Асабісты лісток па ўліку кадраў;
  • Аўтабіяграфія;
  • Копіі дакументаў аб адукацыі, вучонай ступені, вучоным званні;
  • Спіс навуковых работ, вынаходак, патэнтаў.

Кваліфікацыйныя патрабаванні для абрання на пасады:

старшы выкладчык: вышэйшая адукацыя і наяўнасць ступені магістра (вышэйшая адукацыя і наяўнасць навуковай кваліфікацыі “даследчык”, вышэйшая адукацыя і наяўнасць вучонай ступені), стаж працы на пасадах педагагічных, навуковых работнікаў не менш за 3 гады або вышэйшая адукацыя і стаж працы на пасадах служачых, якія адносяцца да катэгорыі “кіраўнікі” або “спецыялісты” і праца якіх адпавядае кірунку адукацыі кафедры, не менш за 5 гадоў;

дацэнт: вышэйшая адукацыя, навуковая ступень доктара (кандыдата навук) або вучонае званне пафесара ці дацэнта, або ганаровае званне Рэспублікі Беларусь у адпаведнай сферы, наяўнасць навуковых прац або вынаходак, патэнтаў, стаж працы на пасадах педагагічных, навуковых работнікаў, пасадах кіраўнікоў, праца якіх адпавядае кірунку адукацыі кафедры, не менш за 5 гадоў;

прафесар: вышэйшая адукацыя, навуковая ступень доктара (кандыдата навук) або вучонае званне прафесара ці дацэнта, або ганаровае званне Рэспублікі Беларусь у адпаведнай сферы, наяўнасць навуковых прац або вынаходак, патэнтаў, стаж працы на пасадах педагагічных, навуковых работнікаў, пасадах кіраўнікоў, праца якіх адпавядае кірунку адукацыі кафедры, не менш за 5 гадоў;

загадчык кафедры: вышэйшая адукацыя, вучоная ступень доктара (кандыдата навук) або вучонае званне прафесара ці дацэнта, або ганаровае званне Рэспублікі Беларусь у адпаведнай сферы, стаж працы на пасадах педагагічных, навуковых работнікаў, пасадах кіраўнікоў не менш за 5 гадоў.