Установа адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” аб’яўляе конкурс на замяшчэнне пасад прафесарска-выкладчыцкага складу: дацэнта, прафесара, загадчыка кафедры (да 5 гадоў) і старшага выкладчыка з далейшым заключэннем кантракта ў выпадку абрання на тэрмін, вызначаны Наймальнікам, па наступных пасадах:
| № п/п | Структурнае падраздзяленне | Пасада |
| 1. | кафедра кампазіцыі | загадчык кафедры (1,0 шт. адз.) |
| 2. | кафедра струнных смычковых інструментаў і камернага ансамбля | загадчык кафедры (1,0 шт. адз.) |
| 3. | кафедра струнных народных інструментаў | дацэнт (1,0 шт. адз.)
|
| 4. | кафедра харавога дырыжыравання | дацэнт (1,0 шт. адз.)
|
| 5. | кафедра спеваў і музычна-тэатральнага мастацтва | прафесар (1,0 шт. адз.) |
Час падачы заяў у конкурсную камісію – да 13 снежня 2026 г.
Час правядзення конкурсу – 14 студзеня 2027 г.
Месца правядзення конкурсу – установа адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”, г.Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 30.
Дакументы, неабходныя для ўдзелу ў конкурсе:
— асобам, якія працуюць ва ўстанове адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”:
- Заява;
- Справаздача, якая ўключае навуковую, педагагічную, выхаваўчую, метадычную і творчую дзейнасць, спіс навуковых работ і прафесійных дасягненняў, за папярэдні перыяд працы ў акадэміі, але не больш чым за 5 гадоў.
— іншым асобам:
- Заява;
- Асабісты лісток па ўліку кадраў;
- Аўтабіяграфія;
- Копіі дакументаў аб адукацыі, вучонай ступені, вучоным званні;
- Спіс навуковых работ, вынаходак, патэнтаў.
Кваліфікацыйныя патрабаванні для абрання на пасады:
старшы выкладчык: вышэйшая адукацыя і наяўнасць ступені магістра (вышэйшая адукацыя і наяўнасць навуковай кваліфікацыі “даследчык”, вышэйшая адукацыя і наяўнасць вучонай ступені), стаж працы на пасадах педагагічных, навуковых работнікаў не менш за 3 гады або вышэйшая адукацыя і стаж працы на пасадах служачых, якія адносяцца да катэгорыі “кіраўнікі” або “спецыялісты” і праца якіх адпавядае кірунку адукацыі кафедры, не менш за 5 гадоў;
дацэнт: вышэйшая адукацыя, навуковая ступень доктара (кандыдата навук) або вучонае званне пафесара ці дацэнта, або ганаровае званне Рэспублікі Беларусь у адпаведнай сферы, наяўнасць навуковых прац або вынаходак, патэнтаў, стаж працы на пасадах педагагічных, навуковых работнікаў, пасадах кіраўнікоў, праца якіх адпавядае кірунку адукацыі кафедры, не менш за 5 гадоў;
прафесар: вышэйшая адукацыя, навуковая ступень доктара (кандыдата навук) або вучонае званне прафесара ці дацэнта, або ганаровае званне Рэспублікі Беларусь у адпаведнай сферы, наяўнасць навуковых прац або вынаходак, патэнтаў, стаж працы на пасадах педагагічных, навуковых работнікаў, пасадах кіраўнікоў, праца якіх адпавядае кірунку адукацыі кафедры, не менш за 5 гадоў;
загадчык кафедры: вышэйшая адукацыя, вучоная ступень доктара (кандыдата навук) або вучонае званне прафесара ці дацэнта, або ганаровае званне Рэспублікі Беларусь у адпаведнай сферы, стаж працы на пасадах педагагічных, навуковых работнікаў, пасадах кіраўнікоў не менш за 5 гадоў.