Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, заснаваная ў 1932 годзе, — буйны цэнтр беларускага музычнага выканальніцкага майстэрства, музыказнаўства і педагогікі.
У 2000 годзе ў нацыянальнай сістэме адукацыі Рэспублікі Беларусь акадэміі быў нададзены статус вядучай установы вышэйшай адукацыі ў галіне музычнага мастацтва. Гісторыя акадэміі непарыўна звязаная з гісторыяй усёй музычнай культуры Беларусі ХХ стагоддзя. Менавіта ў акадэміі сфарміравалася нацыянальная кампазітарская школа, заснавальнікам якой стаў прафесар Васіль Залатароў. Сярод першых выпускнікоў класа кампазіцыі былі Анатоль Багатыроў, Пётр Падкавыраў, Васіль Яфімаў, Анатоль Папоў, Міхаіл Крошнер. З акадэміяй звязаная дзейнасць кампазітараў Мікалая Аладава, Уладзіміра Алоўнікава, Яўгена Глебава, Ігара Лучанка, Дзмітрыя Смольскага, Андрэя Мдзівані, Галіны Гарэлавай і многіх іншых, якія складаюць славу беларускай музыкі. Беларуская выканальніцкая школа мае міжнароднае прызнанне.
Падрабязнасці у матэрыяле карэспандэнта штоднёвай грамадска-асветніцкай газеты «Культура» (глядзець тут).