- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by

-

Адукацыя ў сферы культуры. Са ста­ту­сам «вя­ду­чая»

Бе­ла­рус­кая дзяр­жаў­ная ака­дэ­мія му­зы­кі, за­сна­ва­ная ў 1932 го­дзе, — буй­ны цэнтр бе­ла­рус­ка­га му­зыч­на­га вы­ка­на­ль­ніц­ка­га май­стэр­ства, му­зы­каз­наў­ства і пед­аго­гі­кі.

У 2000 го­дзе ў на­цы­яна­ль­най сіс­тэ­ме ад­ука­цыі Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь ака­дэ­міі быў над­адзе­ны ста­тус вя­ду­чай уста­но­вы вы­шэй­шай ад­ука­цыі ў га­лі­не му­зыч­на­га мас­тац­тва. Гіс­то­рыя ака­дэ­міі не­па­рыў­на звя­за­ная з гіс­то­ры­яй усёй му­зыч­най ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі ХХ ста­год­дзя. Ме­на­ві­та ў ака­дэ­міі сфар­мі­ра­ва­ла­ся на­цы­яна­ль­ная кам­па­зі­тар­ская шко­ла, за­сна­ва­ль­ні­кам якой стаў пра­фе­сар Ва­сіль За­ла­та­роў. Ся­род пер­шых вы­пус­кні­коў кла­са кам­па­зі­цыі бы­лі Ана­толь Ба­га­ты­роў, Пётр Пад­ка­вы­раў, Ва­сіль Яфі­маў, Ана­толь Па­поў, Мі­ха­іл Крош­нер. З ака­дэ­мі­яй звя­за­ная дзей­насць кам­па­зі­та­раў Мі­ка­лая Ала­да­ва, Ула­дзі­мі­ра Алоў­ні­ка­ва, Яўге­на Гле­ба­ва, Іга­ра Лу­чан­ка, Дзміт­рыя Смо­льс­ка­га, Андрэя Мдзі­ва­ні, Га­лі­ны Га­рэ­ла­вай і мно­гіх іншых, якія скла­да­юць сла­ву бе­ла­рус­кай му­зы­кі. Бе­ла­рус­кая вы­ка­на­ль­ніц­кая шко­ла мае між­на­род­нае пры­знан­не.

Падрабязнасці у матэрыяле карэспандэнта штоднёвай грамадска-асветніцкай газеты «Культура» (глядзець тут).