• Новости

Т. Л. Бярковіч — Бібліяграфічны паказальнік прац Лідзіі Саулаўны Мухарынскай (1906–1987): (да 120-годдзя з дня нараджэння). Мінск, 2026

27.10.2026

Бібліяграфічны паказальнік прац Лідзіі Саулаўны Мухарынскай (1906–1987): (да 120-годдзя з дня нараджэння) / склад.Т. Л. Бярковіч; уступ. арт. Т. С. Якіменка. – Мінск: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2026. – 185 с.

ISBN 978-985-7305-27-8.

Выданне, падрыхтаванае да 120-годдзя з дня нараджэння буйнога прадстаўніка беларускага музыказнаўства і этнамузыкалогіі Лідзіі Саулаўны Мухарынскай (1906–1987), змяшчае асноўныя звесткі пра яе навуковыя, публіцыстычныя, вучэбныя, метадычныя працы, як апублікаваныя (прыжыццёва і пасмяротна), так і рукапісныя, з фонду бібліятэкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Другую частку паказальніка складаюць бібліяграфія і фільмаграфія пра дзейнасць Л. С. Мухарынскай. Выданне адрасавана спецыялістам і ўсім зацікаўленым музычнай культурай Беларусі.

 

Содержание