• Новости

Гукасвет этнапесенный культуры беларусаў у даследаваннях маладых музыказнаўцаў: музычная міфапаэтыка, артыкуляцыя, тыпалогія, мелагеаграфія. Мінск, 2013

20.12.2013

Гукасвет этнапесенный культуры беларусаў у даследаваннях маладых музыказнаўцаў: музычная міфапаэтыка, артыкуляцыя, тыпалогія, мелагеаграфія / складанне і навук. рэдакцыя Т.С. Якіменка, Т.Л. Бярковіч; Навуковыя працы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. – Вып. 30. Серыя 2: Пытанні этнамузыкалогіі. – Мінск: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, 2013. – 247 с. Тыраж 100 экз. ISSN 2079–6102, ISBN 978-985-7048-19-9.

Анатацыя: Зборнік уключае навукова-даследчыцкія артыкулы, напісаныя на працягу 2004-2011 гг. маладымі музыказнаўцамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. У коле праблем – выгуковасць, гукавышыннасць, этнафанія, мелагеаграфія і тыпалогія раннетрадыцыйнага песеннага меласу беларусаў. Узнятыя пытанні разглядаюцца на рознарэгіянальным матэрыяле, аднак унутраным стрыжнем маюць заснаванасць на комплексным падыходзе да вывучэння «жывога» гуку і этнамесенных артэфактаў старажытнага генезісу. Выданне адрасуецца спецыялістам і ўсім заціаўленым этнамузычнай культурай беларусаў.

  • Ад складальнікаў і навуковых рэдактараў — с. 3
  • Лузько Л. Выгуковая інтанацыйнасць у напевах вяснова-летняга і вясельнага цыклаў Заходняга Палесся: да пытання музычнай міфапаэтыкі — с. 7
    Макарэвіч (Кароза) В. Аб некаторых асаблівасцях гукавога праяўлення ідэі закліку ў беларускіх абрадавых напевах пачатку вясны — с. 23
  • Манько Г. З назіранняў над этнафаніяй вуснатрадыцыйнай песні Піншчыны — с. 52
  • Рыдкіна В. Гукавышыннасць у артыкуляцыйным фондзе беларускай этнапесеннай культуры (па аўдыяматэрыялах экспедыцыйных запісаў 1999–2008 гг. у в. Паршына Горацкага раёна Магілёўскай вобласці) — с. 65
    Максімава Я. Рытуал гушкання на арэлях і гушкальныя напевы Заходняга Паазер’я — с. 95
  • Шуман Н. Русальныя песні Гомельскага Палесся — с. 111
  • Шпакоўская (Шапко) Л. Напевы тыпу «страла» ў веснавым песенным цыкле паўднёва-ўсходняй Беларусі — с. 137
  • Даніловіч (Вікторчык) Н. Каляндарна-песенныя традыцыі вярхоўяў ракі Случ — с. 165
  • Лойка (Кісялеўская) В. Гродзенска-Бераставіцка-Свіслацкі этнапесенны арэал у святле культуралагічнай атрыбуцыі — с. 193
  • Даніловіч (Вікторчык) Н. Каляндарна-песенныя напевы наваколляў Белага, Чорнага і Спораўскага азёр у аспекце спецыфікі этнамузычнай культуры палеска-панямонскага памежжа — с. 217
  • Звесткі аб аўтарах — с. 244