• Новости

ВІНШУЕМ студэнтаў магістратуры ШОБУ Аляксандру і САБАЛЕВІЧ Кацярыну з перамогай у конкурсе на лепшую навуковую работу!

05.10.2022

28 верасня 2022 г. ў г. Прага (Чэхія) ў межах завочнай Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Прыярытэтныя навуковыя накірункі ў ХХІ стагоддзі» адбыўся конкурс «Лепшая навуковая работа» па накірунку «Мастацтвазнаўства» ў секцыі “Музычнае мастацтва”.

Дыпломам І ступені ўзнагароджана студэнтка магістратуры
ШОБА Аляксандра (клас А.В.Лісавай)

Дыпломам ІІ ступені ўзнагароджана студэнтка магістратуры
САБАЛЕВІЧ Кацярына (клас Р. М. Аладавай).

Навуковым кіраўнікам А. В. Лісавай і Р. М. Аладавай выказаны падзякі.