Замежным студэнтам

Летняя школа – 2023

ЗАПРАШАЕМ НА ЛЕТНЮЮ ШКОЛУ!

У перыяд з 30 чэрвеня 2023 года па 31 жніўня 2023 года ва ўстанове адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» для замежных грамадзян будзе праходзіць творча-адукацыйны праект «Летняя школа–2023», у рамках якога адбудзецца навучанне па наступных праграмах падрыхтоўкі:

  • «Карэкціровачны лексіка-граматычны інтэнсіўны курс моўнай практыкі і чытання» (тэрмін навучання: 30.06.2023–20.07.2023);
  • «Беларуская музычная культура: асноўныя этапы гістарычнага развіцця (Х–ХХІ стст.)» (тэрмін навучання: 21.07.2023–14.08.2023);
  • «Удасканаленне выканальніцкага майстэрства» / «Развіццё вакальных навыкаў» / «Кампазіцыя» (тэрмін навучання: 15.08.2023–31.08.2023).

У рамках праекта ўсе замежныя жадаючыя змогуць прыняць удзел ў майстар-класах выкладчыкаў Акадэміі музыкі па музычна-выканальніцкім майстэрстве, папрацаваць з канцэртмайстрамі над выканальніцкай праграмай, удасканаліць свае навыкі валодання рускай мовай, а таксама пазнаёміцца з беларускай музычнай культурай. Разам з гэтым адбудзецца шэраг творчых мерапрыемстваў (канцэрты-лекцыі) і экскурсіі.

Для ўдзелу ў праекце ўсім зацікаўленым неабходна да 20 чэрвеня 2023 года падаць заяўку ўдзельніка на адрас электроннай пошты fpkp@bgam.by альбо bgam_fpk@mail.ru.

Інагароднім на ўвесь перыяд правядзення праекта прадастаўляецца інтэрнат (вул. Кісялёва, 61).

Кошт навучання і дадатковая інфармацыя будуць дасланыя на адрас электроннай пошты, пазначаны ў заяўцы ўдзельніка, не пазней за 22 чэрвеня 2023 года.

Па ўсіх дадатковых пытаннях можна звяртацца на факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі па тэлефонах: + 375 17 2527867, +375 25 6080597.

 

Заяўку ўдзельніка