- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

КОНКУРС НА ЛЕПШАЕ ВЫСТУПЛЕННЕ З НАВУКОВЫМ ДАКЛАДАМ у рамках XXXV МІЖНАРОДНЫХ НАВУКОВЫХ ЧЫТАННЯЎ ПАМЯЦІ Л. С. МУХАРЫНСКАЙ (1906–1987) і МІЖНАРОДНАГА ФОРУМУ ЭТНАКУЛЬТУР

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

«БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ АКАДЭМІЯ МУЗЫКІ»

СТУДЭНЦКАЕ

НАВУКОВА-ТВОРЧАЕ ТАВАРЫСТВА

САВЕТ МАЛАДЫХ ВУЧОНЫХ

 

КОНКУРС НА ЛЕПШАЕ ВЫСТУПЛЕННЕ З НАВУКОВЫМ ДАКЛАДАМ

у рамках XXXV МІЖНАРОДНЫХ НАВУКОВЫХ ЧЫТАННЯЎ ПАМЯЦІ Л. С. МУХАРЫНСКАЙ (1906–1987) і

МІЖНАРОДНАГА ФОРУМУ ЭТНАКУЛЬТУР

 

ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ

Конкурс на лепшае выступленне з навуковым дакладам адбудзецца у рамках XXXV Міжнародных навуковых чытанняў памяці Л.С.Мухарынскай (1906–1987) і Міжнароднага форуму этнакультур. Да ўдзелу запрашаюцца студэнты і магістранты Беларускай дзяржаўный акадэміі музыкі, а таксама навучэнцы УССА спецыяльнасці “Музыказнаўства”. Конкурс будзе праводзіцца у наступных намінацыях: магістранты, студэнты спецыяльнасці “Музыказнаўства”, студэнты выканальніцкіх спецыяльнасцей і спецыяльнасці “Кампазіцыя”, навучэнцы УССА спецыяльнасці “Музыказнаўства”. Конкурсныя намінацыі могуць быць удакладнены ў залежнасці ад заявак, якія паступілі.

 

Навуковая праблематыка канферэнцыі ўключае наступныя пытанні для абмеркавання:

 

Мовы канферэнцыі ‑ беларуская, руская.

Допуск да ўдзелу ў Конкурсе ажыццяўляецца на аснове дасланай заяўкі, запоўненай па ўстаноўленай форме (гл. Дадатак 1). Даклад, прадстаўлены да ўдзелу ў конкурсе, павінен адпавядаць наступным параметрам: структураванасць тэксту, наяўнасць прэзентацыі, дэманстрацыя музычнага матэрыялу (уключаючы аўдыё, відэа). Рэгламент выступу ‑ 10 мін. (з улікам паказу музычнага матэрыялу).

Склад журы будзе аб’яўлены дадаткова.

 

Аргкамітэт канферэнцыі:

Мацаберыдзэ Нэлі Вячаславаўна, прарэктар па навуковай рабоце, дацэнт кафедры тэорыі музыкі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт

Баранкевіч Лілія Фаільеўна, загадчык навукова-даследчага аддзела, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт

Воранава Святлана Сяргееўна, навуковы кіраўнік Студэнцкага навукова-творчага таварыства, дацэнт кафедры тэорыі музыкі, кандыдат мастацтвазнаўства

Краўцова Ганна Аляксееўна, старшыня Савета маладых вучоных, намеснік навуковага кіраўніка Студэнцкага навукова-творчага таварыства, аспірант кафедры тэорыі музыкі.

Аргкамітэт прымае да ўдзелу ў Конкурсе заяўкі, аформленыя згодна з Дадаткам 1, у названы тэрмін.

 

Заяўкі на ўдзел прымаюцца на электронны адрас: snto@bgam.by

Кантактныя даныя:

Баранкевіч Лілія Фаільеўна, загадчык навукова-даследчага аддзела: тэл. (+375 17) 342 97 96; nio@bgam.by

Воранава Святлана Сяргееўна, навуковы кіраўнік Студэнцкага навукова-творчага таварыства: snto@bgam.by

 

ВАЖНЫЯ ДАТЫ

27 сакавіка ‑ апошні дзень прыёму заявак на электронную пошту snto@bgam.by (назва файла заяўкі афармляецца наступным чынам: прозвішча імя _заяўка)

3 красавіка ‑ размяшчэнне спісу ўдзельнікаў па намінацыях з парадкам выступлення на сайце акадэміі

6 красавіка ‑ правядзенне вочнага фармату конкурсу

10 красавіка – узнагароджанне пераможцаў конкурсу на Круглым стале XXXV Міжнародных навуковых чытанняў памяці Л. С. Мухарынскай

 

ПАЛАЖЭННЕ

ЗАЯЎКА (Дадатак 1)

ПРАГРАМА

ВЫНІКІ КОНКУРСУ НА ЛЕПШАЕ ВЫСТУПЛЕННЕ З НАВУКОВЫМ ДАКЛАДАМ