Нотна-навуковая бібліятэка прапануе тэматычную выставу «Юбіляры Акадэміі музыкі», прымеркаваную да юбілейных дат карыфеяў беларускага музычнага мастацтва, сцэнічнага майстэрства, навукі і педагогікі: Саркіс’яна Віктара Уладзіміравіча, Ластаўкі Лучыі Леанардаўны, Будкевіча Уладзіміра Уладзіміравіча.
Таленавітыя, адданыя сваёй справе, яны прысвяцілі жыццё служэнню беларускаму мастацтву, дасягнулі вышынь прафесійнага майстэрства. Працуючы ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі не адзін дзясятак гадоў, з’яўляліся яркім прыкладам адданасці сваёй справе, з вялікай адказнасцю выхоўвалі ў студэнтаў прафесіяналізм, працавітасць і любоў да абранай прафесіі.
І сёння, поўныя аптымізму і творчай энергіі, працягваюць шчодра дзяліцца ведамі са студэнтамі, дапамагаюць ім рэалізовываць уласныя здольнасці і натхняюць на новыя здзяйсненні.
Калектыў Нотна-навуковай бібліятэкі шчыра віншуе шаноўных юбіляраў, жадае ім моцнага здароўя і творчых поспехаў у навуковай і педагагічнай дзейнасці!
На выставе прадстаўлены энцыклапедычныя і даведачныя выданні, манаграфіі, навуковыя працы, ілюстрацыйны матэрыял, фотадакументы і аўдыёматэрыялы.
Выстава размяшчаецца ў фае Вялікай залы навучальнага корпуса № 1 (вул. Інтэрнацыянальная, 30) з 9 лютага па 18 сакавіка 2022 г.