• Новости

Конкурс на замяшчэнне пасад прафесарска-выкладчыцкага складу

21.03.2025

Установа адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі” аб’яўляе конкурс на замяшчэнне пасад прафесарска-выкладчыцкага складу: дацэнта, прафесара, загадчыка кафедры (да 5-ці гадоў) і старшага выкладчыка з далейшым заключэннем кантракту ў выпадку выбрання на тэрмін, вызначаны Наймальнікам, па наступным пасадам:

№ п/п Структурнае падраздзяленне Пасада
1. кафедра спеваў і музычна-тэатральнага мастацтва прафесар (2,0 шт. адз.)

дацэнт (4,0 шт. адз.)

старшы выкладчык (2,0 шт. адз.)

2. кафедра харавога дырыжыравання загадчык кафедры (1,0 шт. адз.)

прафесар (1,0 шт. адз.)

дацэнт (3,0 шт. адз.)

3. кафедра духавых інструментаў і аркестравага дырыжыравання дацэнт (1,0 шт. адз.)
4. кафедра струнных народных інструментаў загадчык кафедры (1,0 шт. адз.)

дацэнт (1,0 шт. адз.)

5. кафедра спецыяльнага фартэпіяна старшы выкладчык (1,0 шт. адз.)
6. кафедра фартэпіяна загадчык кафедры (1,0 шт. адз.)

дацэнт (1,0 шт. адз.)

7. кафедра кампазіцыі прафесар (1,0 шт. адз.)
8. падрыхтоўчае аддзяленне дацэнт (1,0 шт. адз.)

Час падачы заяў у конкурсную камісію – да 21 красавіка 2025 г.

Час правядзення конкурсу –22 мая 2025 г.

Месца правядзення конкурсу – установа адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”, г.Мінск, вуліца Петруся Броўкі, 22.

Дакументы, неабходныя для ўдзелу ў конкурсе:

асобам, якія працуюць ва ўстанове адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”:

  • Заява;
  • Справаздача, якая ўключае навуковую, педагагічную, выхаваўчую, метадычную і творчую дзейнасць, спіс навуковых работ і прафесійных дасягненняў, за папярэдні перыяд працы ў акадэміі, але не больш чым за 5 гадоў.

іншым асобам:

  • Заява;
  • Асабісты лісток па ўліку кадраў;
  • Аўтабіяграфія;
  • Копіі дакументаў аб адукацыі, вучонай ступені, вучоным званні;
  • Спіс навуковых работ, вынаходак, патэнтаў.

Кваліфікацыйныя патрабаванні для абрання на пасады:

старшы выкладчык: вышэйшая адукацыя і наяўнасць ступені магістра (вышэйшая адукацыя і наяўнасць навуковай кваліфікацыі “даследчык”, вышэйшая адукацыя і наяўнасць вучонай ступені), стаж працы ў пасадах педагагічных, навуковых работнікаў не менш за 3 гады альбо вышэйшая адукацыя і стаж працы ў пасадах служачых, якія адносяцца да катэгорыі “кіраўнікі” або “спецыялісты”, праца якіх адпавядае кірунку адукацыі, не менш за 5 гадоў;

дацэнт: вышэйшая адукацыя, навуковая ступень доктара (кандыдата навук) або вучонае званне дацэнта, наяўнасць навуковых прац або вынаходак, патэнтаў, стаж працы ў пасадах педагагічных, навуковых работнікаў, пасадах кіраўнікоў або спецыялістаў, праца якіх адпавядае кірунку адукацыі кафедры, не менш за 5 гадоў;

прафесар: вышэйшая адукацыя, навуковая ступень доктара (кандыдата навук) або вучонае званне прафесара, наяўнасць навуковых прац або вынаходак, патэнтаў, стаж працы ў пасадах педагагічных, навуковых работнікаў, пасадах кіраўнікоў або спецыялістаў, праца якіх адпавядае кірунку адукацыі кафедры, не менш за 7 гадоў;

загадчык кафедры: вышэйшая адукацыя, вучоная ступень доктара або кандыдата навук, або вучонае званне прафесара або дацэнта, або ганаровае званне Рэспублікі Беларусь у адпаведнай сферы, стаж працы на пасадах педагагічных, навуковых работнікаў, пасадах кіраўнікоў не менш за 5 гадоў.

pic