- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Кабінет традыцыйных музычных культур

Кіраўнік аддзела: Бярковіч Таццяна Леанідаўна
Электронны адрас: folk@bgam.by
Месцазнаходжанне: вул. Камуністычная, 9 (вучэбны корпус №2), каб 310


Кабінет традыцыйных музычных культур (з 1982 па 2011 гг. кабінет народнай музыкі) выконвае навукова-метадычныя, вучэбна-метадычныя, вучэбна-арганізацыйныя і творчыя функцыі.

Задачамі кабінета традыцыйных музычных культур зяўляюцца:

Асноўныя вынікі дзейнасці кабінета традыцыйных музычных культур за перыяд 2017–2023 гг.:

– ХХVI–ХХХІІ Міжнародныя навуковыя чытанні памяці Л. С. Мухарынскай і Міжнародныя форумы этнакультур;

– круглыя сталы: «Экспедыцыйна-палявыя даследаванні традыцыйнай музычнай культуры ў сістэме вышэйшай адукацыі: вынікі і перспектывы» (01.10.2020), Памяці доктара мастацтвазнаўства професара І. Д. Назінай (04.04.2022); «Вуснатрадыцыйная музычная культура ў ракурсах палявых даследаванняў» (04.04.2023);

– музычна-этнаграфічныя канцэрты з удзелам носьбітаў этномузычных традыцый Чавускага і Асіповіцкага раёнаў Магілёўскай вобл., Ганцавіцкага і Драгічынскага раёнаў Брэсцкай вобл., Калінкавіцкага і Мазырскага раёнаў Гомельскай вобл. (2017–2019, у рамках Міжнародных форумаў этнакультур);

– выставы: «Там, дзе вечную песню пяе Белавежа» – аўтарская фотовыстава Н. Даніловіч і Н. Кузьміч па выніках музычна-этнаграфічных экспедыцый у Камянецкі р-н Брэсцкай вобл. (у рамках ХХVІІ Міжнародных навуковых чытанняў памяці Л.С.Мухарынскай, 27–30.04.2017), «Беларускае вяселле: абрад, носьбіт, песня» – фотавыстава з аўдыясуправаджэннем у рамках Месяца фатаграфіі ў Мінску, куратар ад КТМК – Н. Даніловіч (13.09–13.10.2017, НЦСМ РБ), аўдыясуправаджэнне выставы ў рамках Міжнароднага выставачнага праекта «Алфавіт вайны» да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне (08.05–20.09.2020, НЦСМ РБ).

Супрацоўнікі кабінета традыцыйных музычных культур:

Экспедыцыі