- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Жукава Ларыса Максимаўна

Пасада: Старэйшы выкладчык кафедры музычнай педагогікі, гісторыі і тэорыі выканальніцкага мастацтва
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя (1969, клас фартэпіяна І.А. Цвятаевай), там жа асістэнтура-стажыроўка (1971) пад кіраўніцтвам І. А. Цвятаевай.
Выкладаемыя дысцыпліны: Параўнальны аналіз нотных рэдакцый, Методыка выкладання спецыяльнага iнструменту, вывучэнне педагагічнага рэпертуару (фартэпіяна).


Нарадзілася 28 чэрвеня 1945 г. у г. Бабруйску.

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў і Беларускага саюза тэатральных дзеячаў. З 1971 па 1986 гг. працавала выкладчыкам спецыяльнага фартэпіяна Сярэдняй спецыяльнай музычнай школы пры Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. З 1984 г. працуе на кафедры педагогікі, гісторыі і тэорыі выканальніцкага мастацтва. За час працы ў БДАМ распрацавала аўтарскі лекцыйны курс і аўтарскую праграму па методыцы навучання ігры на фартэпіяна, праграмы па вывучэнню педагагічнага рэпертуару, параўнальнаму аналізу нотных рэдакцый і вучэбна-метадычныя комплексы, а таксама праграмы спецкурсаў «Невядомы Гайдн»,«Творы французскіх кампазітараў у рэпертуары ДМШ і музычных вучылішчаў», «Аўтэнтычныя напрамкі ў сучасным выканальніцкім мастацтве»,«Выбітныя прадстаўнікі фартэпіяннага выканальніцкага мастацтва ХХ стагоддзя», «Творы рускіх кампазітараў у рэпертуары ДМШ і музычных вучылішчаў» (спецкурс для замежных студэнтаў). Кіравала выпускнымі кваліфікацыйнымі і магістарскімі працамі студэнтаў, некаторыя з іх былі адзначаны дыпломамі на рэспубліканскіх конкурсах навуковых студэнцкіх работ. З 1992 па 2004 год загадвала фартэпіянным аддзяленнем кафедры музычнай педагогікі, гісторыі і тэорыі выканальніцкага мастацтва. З 1993 па 2018 год – выкладчык факультэта павышэння кваліфікацыі Беларускага дзяржаўнага інстытута праблем культуры (у цяперашні час-Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў). З сярэдзіны 60-х да пачатку 80 гадоў выступала як салістка і канцэртмайстар з праграмамі з твораў беларускіх кампазітараў.

Была першай выканаўцай шэрагу твораў У. Будніка, В. Войціка, С. Картэса, Я. Касалапава, А. Мдзівані, В. Помозова, Л. Шлег і іншых кампазітараў. Ажыццявіла шэраг фондавых запісаў твораў гэтых кампазітараў на Беларускім радыё.

Рэгулярна аказвае метадычную дапамогу выкладчыкам музычных школ рэспублікі, удзельнічае ў рабоце журы фартэпіянных конкурсаў юных выканаўцаў, выступае з дакладамі на міжнародных навуковых канферэнцыях.

Мае падзякі і граматы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

ПУБЛIКАЦЫI:

НАВУЧАЛЬНЫЯ ПРАГРАМЫ:

СКЛАДАЛЬНIK: