- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Кім Таццяна Аляксандраўна

Пасада: Загадчык кафедры канцэртмайстарскага майстэрства
Вучоная ступень: Кандыдат мастацтвазнаўства (2021)
Вучонае званне: Дацэнт (2023)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2016) па класе фартэпіяна у І.У.Алоўнікава, магістратура (2017) пад кіраўніцтвам І.Ю.Аношка, аспірантура (2020) пад кіраўніцтвам І.Ю.Аношка
Выкладаемыя дысцыпліны: Канцэртмайстарскі клас, Канцэртмайстарская практыка; Чытанне нот з ліста і транспанаванне


Нарадзілася 23.10.1988, Веймар, ГДР

З 2016 г. – выкладчык класа канцэртмайстарскага майстэрства БДАМ. Адначасова канцэртмайстар на кафедры струнных смычковых інструментаў. Праводзіць лекцыі на факультэце павышэння кваліфікацыі.

Лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў, стыпендыят спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Мае дыплом за лепшы акампанемент на міжнародным конкурсе маладых выканаўцаў ім. Я. Кока ў Малдове (Кішанёў, 2019), а таксама грамат і падзяк на міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах: (Сочы, 2021), (Санкт-Пецярбург, 2021), (Масква, 2021), (Магілёў, 2021), (Мінск, 2018, 2019).

У якасці канцэртмайстра гастралявала ў гарадах Беларусі, Польшчы, Расіі, Германіі, Швейцарыі. Як піяністка выступала ў канцэртах з Народным артыстам РБ І. У. Алоўнікавым, супрацоўнічала з Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам РБ; сімфанічным аркестрам Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі РБ; ГУ «Гомельскія сімфанічныя аркестры» пад кіраваннем дырыжораў: П. Глоба, У. Прылепін, Г. Майс, М. Ассуіл, Ю. Караваеў, А. Лапуноў.

Публікацыі: