- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Чэкір Алена Віктараўна

Пасада: старшывыкладчыккафедрыканцэртмайстарскагамайстэрства
Вучоная ступень: кандыдат мастацтвазнаўства
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2015, клас фартэпіяна В. А. Дулава І Л. З. тэр-Мінасян), там жа магістратура (2016, навуковы кіраўнік В. л. Яканюк) і аспірантура (2023, навуковы кіраўнік Л. А. Волкава)
Выкладаемыя дысцыпліны: Канцэртмайстарскі клас, чытанне нот з ліста, Канцэртмайстарская практыка


Чэкір Алена Віктараўна (08.06.1991, г. Асіннікі, Кемераўская вобл., Расія).

З 2016 да 2022 гг. – канцэртмайстар кафедры драўляных духавых інструментаў і выкладчык кафедры канцэртмайстарскага майстэрства (па сумяшчальніцтве). З 2022 года – старшы выкладчык кафедры канцэртмайстарскага майстэрства. З 2023 года-канцэртмайстар вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі кафедры спеваў (па сумяшчальніцтве). Праводзіць заняткі на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

У 2016 г. скончыла магістратуру па спецыяльнасці «музычнае мастацтва». Навуковы кіраўнік – прафесар Яканюк В.Л.

У 2023 г.скончыла аспірантуру па спецыяльнасці «Музычнае мастацтва». Навуковы кіраўнік-кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Волкава. Л.А.

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў (2020), член Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь (2022–2023), член Савета маладых вучоных Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (з 2023 па цяперашні час).

У якасці канцэртмайстра прымала ўдзел у майстар-класах Леаніда Гурвіча (Германія), Марыкі Ламбардзі (Італія-Францыя), Вольгі Тамілавай (Масква), Робертаса Бейнарыса (Літва).

А.В. Чэкір з’яўляецца лаўрэатам адкрытых абласных, рэгіянальных, занальных конкурсаў Расіі, стыпендыят фонду ім. Н.С. Ермакова (2008), стыпендыят фонду “Юныя таленты Кузбаса” (2009), лаўрэат губернатарскай прэміі ў галіне культуры і мастацтва (2008) РФ, лаўрэат адкрытых рэспубліканскіх конкурсаў і конкурсаў-фестываляў (РБ), лаўрэат міжнародных конкурсаў і конкурсаў-фестываляў.

Адзначана дыпломамі за лепшае канцэртмайстарскае майстэрства:

 

Публікацыі:

 

Нотныя выданні:

 

Навуковыя працы: