Пасада: старшы выкладчык кафедры канцэртмайстарскага майстэрства
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2020, клас прафесара Л.П.Юшкевіча), там жа магістратура (2021) пад кіраўніцтвам прафесара, доктара мастацтвазнаўства Н.В.Шыманскага
Выкладаемыя дысцыпліны: Канцэртмайстарскі клас, Чытанне нот з ліста і транспанаванне, Канцэртмайстарская практыка
Нарадзіўся 31 студзеня 1996 у г. Светлагорску (Рэспубліка Беларусь)
У Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі з 2019 г. – канцэртмайстар кафедры спеваў, з 2020 г. – выкладчык кафедры канцэртмайстарскага майстэрства, з 2022 г. – старшы выкладчык.
Вядзе шырокую канцэртную дзейнасць. Выступае ў якасці сольнага выканаўцы і канцэртмайстра. Актыўна супрацоўнічае з беларускімі кампазітарамі, удзельнічае ў прэм’ерных выкананнях твораў беларускіх аўтараў.
Мае фондавыя запісы на Беларускім радыё, у тым ліку з сімфанічным аркестрам Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.
Удзельнічае ў канцэртных праектах сумесна з Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Рэспублікі Беларусь у якасці запрошанага саліста, артыста аркестра. Супрацоўнічаў з такімі дырыжэрамі, як А. Анісімаў , А. Высоцкі ,А. Сасноўскі, Ю. Караваеў , В. Рыбінская , В. Бартноўскі, С. Скрыпка
Мае падзяку за высокае канцэртмайстарскае майстэрства шэрагу міжнародных конкурсаў, а таксама падзяку за падрыхтоўку лаўрэатаў міжнародных конкурсаў.
На факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўцы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі вядзе навучальныя курсы «Совершенствование исполнительского мастерства», «Школа концертмейстерского мастерства».
Маг.дзіс.: “Тэмбравая сімволіка ў цыкле “Макракосмас-IV” Джорджа Крама”.
Навуковыя артыкулы:
- Андрухов, И. О. В поисках тембра звучащего Космоса: «Божественная механика» («Макрокосмос IV») для усиленного фортепиано в 4 руки Джорджа Крама/ И. О. Андрухов // Навуковыя працы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі – 2023. – № 58. – С. 28-41. – Мінск, 2023
Вучэбныя праграмы:
- «Чтение нот с листа и транспонирование». – Мінск, БДАМ, 2023
- «Концертмейстерский класс». – Мінск, БДАМ, 2023 (в соавторстве).
Навучальныя курсы:
- Работа с концертмейстером. – Мінск, БДАМ, 2022