- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Лісава Алена Васільеўна

Пасада: Загадчык кафедры гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі, дацэнт кафедры тэорыі музыкі
Вучоная ступень: Кандыдат мастацтвазнаўства (2003)
Вучонае званне: Дацэнт (2013)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (2000, клас Т. А. Цітовай), там жа пад яе кіраўніцтвам аспірантура (2003)
Выкладае дысцыпліны: Музычная псіхалогія, Музычная тэксталогія, Спецыяльны клас, Актуальныя напрамкі развіцця сучаснага музычнага мастацтва, Упраўленне навукова-творчым праектам, Навуковае кіраўніцтва магістарскай дысертацыяй. Гармонія, Аналіз музычных твораў


Нарадзілася 11 лютага 1976 года. У 2003 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму: «Неоромантические аспекты индивидуального композиторского стиля: Шостакович, Денисов, Щедрин, Сильвестров» (навуковы кіраўнік ‑ кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Т. А. Цітова).

З 01.02.2008 працавала загадчыкам Праблемнай навукова-даследчай лабараторыі музыкі, з 1.02.2013 ‑ загадчыкам навукова-даследчага аддзела. З 01.01.2012 года таксама працуе на пасадзе дацэнта кафедры тэорыі музыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (унутраны сумяшчальнік).

З 01.09.2020 працуе загадчыкам кафедры гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Мае падзяку Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Б. У. Святлова за шматгадовую плённую працу, значны ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў для сферы культуры і ў сувязі з 80-годдзем з дня заснавання БДАМ (2012).

Узнагароджана трэцяй прэміяй Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў за  асаблівы ўклад у развіццё здольнасцей адораных навучэнцаў і студэнтаў па выніках 2012/2013 навучальнага года (Пасведчанне 0012518, 2013 г.).

Публікацыі:

 Манаграфія :

Лисова, Е. В. Инструментальные концерты Галины Гореловой / Е. В. Лисова. ‑ Мн.: БГАМ, 2007. – 190 с.

Складанне:

Навуковыя артыкулы 2011‑2021: