- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Ліхач Тамара Уладзіміраўна

Пасада: Дацэнт кафедры музыкі і музычнай беларусістыкі
Вучоная ступень: Кандыдат мастацтвазнаўства (1997)
Вучонае званне: Дацэнт (2001)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя ім. А.В.Луначарскага (1986, клас М.В.Шыманскага), аспірантура ІМФЭ АН БССР (1989) пад кіраўніцтвам І.Д.Назінай


Выкладаемыя дысцыпліны: Гісторыя беларускай музыкі, Гісторыя беларускай літургічнай музыкі, Асновы архіўна-біббліяграфічнай работы, Музычнае крыніцазнаўства, Методыка выкладання музычна-гістарычных дысцыплін, Спецыяльны клас, Навуковае кіраўніцтва магістарскімі і кандыдатскімі дысертацыямі

Нарадзілася 3 сакавіка 1960 у г. Вілейка (Мінская вобл., Беларусь). Музыказнаўца. У БДК у 1989— 1991 выкл. Каф. Гісторыі музыкі (па сумяшч.); у 1991— 2000 выкл. каф. бел. музыкі (па сумяшч.); у 2000— 2017 дацэнт каф. бел. музыкі; з 2017 па цяп. час дацэнт каф. гісторыі музыкі і муз. беларусістыкі.

Чытае лекцыйныя курсы для музыказнаўцаў і агульн. курсаў: “Гісторыя муз. культуры Беларусі да ХХ ст.”, “Гісторыя бел. музыкі ХХ ст.”, “Літургічная музыка Беларусі”, “Гісторыя бел. музыкі” для магістрантаў і асп. БДАМ, раздзелы калектыўных курсаў “Новае ў музыказнаўстве”, “Уводзіны ў музыказнаўства”.

Вядзе спец. кл., кіруе аспірантамі, магістрантамі і суіскальнікамі, курсавымі і дыпломнымі
работамі студ., рэгулярна чытае лекцыі на ФПК. Распрацаваны і чытаецца арыгінальны аўтарскі спец. курс для музыказнаўцаў, дырыжораў хора і камп. “Літургічная музыка Беларусі”.

Сфера навуковых інтарэсаў_: муз. культура Беларусі, гісторыя літургічных традыцый у Беларусі. Пад
навук. кір. Т.У. Ліхач былі выкананы і абаронены канд. дыс.: С.І.Шэйпа (2009), І.І.Жукоўская (2014), Т.У.Мартынюк (2022).

Публікацыі: Тэорыя харальных спеваў на Беларусi.— Мінск, 1999; Літургічная музыка на Беларусі: у 3 ч.— Мінск, 2008.— Ч. 1: Каталіцкая традыцыя.

Артыкулы:

Аўтарскія праграмы: