- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

АЛЕЙНІКАВА ЭЛЬВІРА АНАТОЛЬЕЎНА

Пасада: Дацэнт кафедры гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі
Вучоная ступень: Кандыдат мастацтвазнаўства (1990)
Вучонае званне: Дацэнт (1997)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя імя А.В Луначарскага (1980, клас канд. мастац. Н.М. Юдзеніч), аспірантура ІМЭФ АН БССР пад кіраўніцтвам доктара мастац. Г.Р. Куляшовай (1986)
Выкладаемыя дысцыпліны: Гісторыя рускай музыкі, Гісторыя музыкі стран Еўразіі, Гісторыя музыкі Расіі ХХ‑XXI стагоддзяў, Спецыяльны клас, Навуковае кіраўніцтва магістэрскай дысертацыяй, Навуковае кіраўніцтва кандыдацкай дысертацыяй


Нарадзілася 26 красавіка 1956 года.

Пасля заканчэння Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А.В.Луначарскага ў 1980‑1983 працавала выкладчыкам дысцыплін музыказнаўчага цыкла ў Гродзенскім музычным вучылішчы; у 1986‑1988 ‑ навуковым супрацоўнікам аддзела музычнага мастацтва ІМЭФ АН БССР; у 1988‑1991 – музычным рэдактарам Упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры БССР.

Кандыдацкая дысертацыя: «Паэзія Максіма Багдановіча ў творчасці беларускіх кампазітараў» / Дзярж. кансерваторыя ЛітССР. ‑ Вільнюс, 1990.

Ва ўстанове адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» працуе з 1991 года, у 20052019 гг. узначальвала кафедру гісторыі музыкі.

Яўляецца аўтарытэтным у краіне спецыялістам-музыкаведам, аўтарам навуковых публікацый, складальнікам і рэцэнзентам зборнікаў навуковых артыкулаў, вучэбных праграм і вучэбна-метадычных комплексаў, членам грамадскіх арганізацый «Беларускі саюз кампазітараў», «Беларускі саюз музычных  дзеячоў».

Член журы па стварэнню новага Гімна РБ; пастаянны член мастацкага савета Міністэрства культуры РБ па набыцці музычных твораў беларускіх кампазітараў; член журы рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія» (2014, 2016). Аўтар звыш 90 перадач, якія ўвайшлі ў Нацыянальны фонд НДТРК РБ.

Навуковыя інтарэсы ахопліваюць разнастайныя праблемы айчыннай музыкі, сінтэзу мастацтваў, кампаратывістыкі, кампазітарскай творчасці.

У 2006—2010 удзельнічала ў дзярж. праграме «Культура» ў стварэнні «Фонда бел. музыкі ХХ стагоддзя». Навуковы кіраўнік навук.-даслед. тэм каф. «Айчынная і сусветая муз. культура: асаблівасці гіст. развіцця і шляхі ўзаемадзеяння» (2011—2015), «Муз. мастацтва Беларусі ў кантэксце сусветнага муз. працэсу: на шляху да нац. самаідэнтыфікацыі» (с 2016).

Вучні неаднаразова ўдзельнічалі ў навук. канф., былі пераможцамі рэсп. і міжнар. конкурсаў студ. работ: В. Рыдкіна (2011), Е. Мароз (2012), І. Філімовіч (2014), М. Сысоева (Масква, 2010), В. Пецько (Тбілісі, 2012), Л. Петрова (Тбілісі, 2012), Е. Мароз (Масква, 2013), Н. Калдаева (Мінск, 2019). Навук. кіраўнік. канд. дыс. Чжан Юань (2016), Гао Юнь (2020). Больш за 70 абароненых магістрантаў працуюць у вядучых ун-тах КНР.

Аўтар першай у рэсп. пласцінкі «Беларускія народныя казкі» (фірма «Рус. дыск»; 1993).

Узнагароджана Ганаровымі граматамі гарадскога савета дэпутатаў (2003), Міністэрства культуры РБ (2008, 2016), Ганаровым знакам Міністэрства культуры РБ (2010), Граматай Міністэрства адукацыі РБ (2012), лаўрэат I прэміі Спец. фонда Прэзідэнта РБ па сац. падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў (2013).

Аўтар артыкулаў у «Энцыкл. літаратуры і мастацтва Беларусі», энцыклапедыі «Гісторыя Беларусі», газ. «Сов. Белоруссия», «Знамя юности», «Чырвоная змена», «Культура», «Вечерний Минск».

 

Публікацыі:

 

Артыкулы:

 

Составление: