- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Спектар Барыс Ісакавіч

Пасада: Загадчык кафедры фартэпіяна
Вучонае званне: Прафесар (2016)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя ім. А.В. Луначарскага (1973, клас фартэпіяна Г.І. Шаршэўскага), там жа пад яго кіраўніцтвам асістэнтура – стажыроўка (1976)
Выкладаемыя дысцыпліны: фартэпіяна


Нарадзіўся 18 ліпеня 1949 у г. Мінску (Беларусь).

З 1976 г. працуе выкладчыкам кафедры фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай кансерваторыi ім. А.В. Луначарскага. З 1991 г. па цяперашні час – загадчык кафедры фартэпіяна Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Праводзіць заняткі на факультэце павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Член Саюза музычных дзеячаў (1988 г.).

Лаўрэат міжнародных конкурсаў у намінацыі «Сола» (Міжнародны конкурс «Musica Classica», г.Руза, 1 прэмія, 2015 г.) і «настаўнік–вучань» (8 Міжнародны конкурс асветніцкіх праграм «Музыка і слова», г. Масква, 2016 г.).

У якасці саліста, ансамбліста і дырыжора выступаў у 140 канцэртах у Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі. Выступаў у ансамблі з: Л.Ахрэмчык (фартэпіяна), Л.Тэр-Мінасян (фартэпіяна), В.Жывалеўскім (цымбалы), Я.Грыдзюшка (гітара), Е.Асновічам (скрыпка).

Музычнай падзеяй стала выкананне цыклу «Усе санаты Л.Бетховена» для скрыпкі і фартэпіяна (2003 г.) з Е.Асновічам.

За гады працы ў Акадэміі музыкі падрыхтаваў 155 спецыялістаў, у тым ліку 15 лаўрэатаў і дыпламантаў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў па фартэпіяна, у тым ліку лаўрэаты міжнародных конкурсаў Е.Карпіевіч, М.Мірская, Н.Мурзіна, А.Пяцэвіч, А.Пружаноўскі, А.Дзярноўскі, Лі Сюань, Д.Буян, С.Чабатарова і інш.

З’яўляецца членам і старшынёй журы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, якія праводзяцца ў гарадах Рэспублікі Беларусь, у Маскве, Екацярынбургу, Казані, Астане, і інш.

Аўтар дакладаў на рэспубліканскіх і міжнародных навукова-практычных канферэнцыях па пытаннях гісторыі, тэорыі і методыкі фартэпіяннага мастацтва; водгукаў на кандыдацкія і доктарскія дысертацыі.

Узнагароджаны Ганаровай граматай Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта (2002), Ганаровым знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2004), медалём Францыска Скарыны (2012). Мае заахвочванні і падзякі ад Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускага саюза музычных дзеячаў (медаль «За ўклад у развіццё музычнага мастацтва»).

Публікацыя:

Артыкулы: