- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Кiрдань Наталля Генадзьеўна

Пасада: Дацэнт кафедры фартэпіяна
Вучонае званне: Дацэнт (2020)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмiя музыкi (2000г., клас фартэпіяна Б. I. Спектара), там жа магiстратура (2001г., клас камернага ансамбля I. В. Галачкiнай).
Выкладаемыя дысцыпліны: фартэпіяна


Нарадзілася 10 жнiўня 1976 г. у г. Мінску (Беларусь).

У Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi з 2001г. працуе выкладчыкам кафедры фартэпіяна, старэйшым выкладчыкам, з  2018г. – дацэнт.

Лаўрэат 1 ступені ў намінацыі «Сола» Адкрытага міжнароднага фестывалю- конкурсу па фартэпіяна для музыкантаў розных спецыяльнасцяў «Классика и Нью- Эйдж для фортепиано»; лаўрэат у намінацыі «Фартэпіянны дуэт» XVII Міжнароднага фестывалю- конкурсу «Musica Classica», Мiжнароднага фестывалю PIANO DUO XIII, X Мiжнароднага конкурсу музыкантаў – выканаўцаў i кампазiтараў «Романтизм: истоки и горизонты памяти Е. Ф. Гнесиной», I Мiжнароднага конкурсу выканаўцаў на фартэпiяна «Карелия – Беларусь»,  5-га Адкрытага міжнароднага фестывалю – конкурсу па курсу фартэпiяна для музыкантаў розных спецыяльнасцяў «Музыка народов мира для фортепиано», прысвечанага мiрнаму творчаму узаемадзеянню, Адкрытага міжнароднага фестывалю-конкурсу па курсу фартэпiяна для музыкантаў розных спецыяльнасцяў «Сонатное аллегро. Рондо. Вариации.»; дыпламант Усерасiйскага адкрытага конкурсу фартэпiянных дуэтаў «За роялем вдвоём» імя А. Г. Бахчыева;

лаўрэат у намінацыі «Настаўнік – вучань» V Міжнароднага конкурсу асветніцкіх праграм камернай музыкі і фартэпіянных дуэтаў «Музыка дуэта», VIII Міжнароднага конкурсу «Музыка и слово», Першага адкрытага рэспубліканскага( з міжнародным удзелам) конкурсу выканаўцаў на фартэпіяна.

Вяддзе актыўную канцэртна – асветніцкую дзейнасць у складзе фартэпіяннага дуэта сумесна з дацэнтам кафедры фартэпіяна Н. В. Сазановіч, прымае ўдзел у творчым праэкце «Музыка ў музее», зрабіла запіс CD «Фартэпіянная музыка Г. Гарэлавай «Музыка гораду» (2007).

Член Саюза музычных дзеячаў (2020 г.).

Член журы міжнародных і рэспубліканскага конкурсаў па фартэпіяна для студэнтаў розных спецыяльнасцяў («Музыка дуэта» Акадэмія харавога мастацтва імя В. С. Папова, Масква, 2017,2018, 2019, 2021, «Карелия- Беларусь» Петразаводская дзяржаўная кансерваторыя імя А. К. Глазунова, Петразаводск, 2021, Першага адкрытага рэспубліканскага (з міжнародным удзелам) конкурсу выканаўцаў на фартэпіяна, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, Мінск, 2022).

Прымае ўдзел у рэспубліканскіх і міжнародных навукова- практычных канферэнцыях.

Сярод вучняў – лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў: А. Морынец, А. Гаўрусёнак, Ю. Навіцкая, А. Бяспятая, П. Прыемка, А. Ярашук, М. Фурс, К. Глевіч, П. Кудзіч, А. Пілецкая, Д. Валодзіна, А. Гурава, А. Барысюк, А. Апановіч, Я. Хмялеўскі, Г. Матвейка, А. Ермак, А. Аляхновіч, Е. Захватошына, Г. Салодкая.

Узнагароджана Дыпломамі за педагагічнае майстэрства РАМ імя Гнесіных, Акадэміі харавога мастацтва імя В. С. Папова, Уфімскага дзяржаўнага універсітэту мастацтваў імя Загіра Ісмагілава, Сібірскага дзяржаўнага інстытута мастацтваў імя Дзмітрыя Хварастоўскага; Падзякай за падрыхтоўку лаўрэатаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Узнагароджана Падзякай  рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі за высокі ўзровень прафесійнага майстэртва і выхаванне адоранай і таленавітай моладзі (2016), Падзякай рэктара за плённую, добрасумленную працу, высокі ўзровень прафесійнага майстэтства, значны ўклад ва ўдасканаленне працэсу падрыхтоўкі высокакваліфікаваных спецыялістаў (2022).

Публікацыі:

Артыкулы:

Вучэбна- метадычныя дапаможнікі:

Навучальныя праграмы: