- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Сакалоўская Маргарыта Міхайлаўна

Пасада: Дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін
Вучоная ступень:  Кандыдат культуралогіі (2019)
Вучонае званне: Дацэнт (2021)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі (клас С. А. Мікуліка, фартэпіяна, 1999), там жа аспірантура па спецыяльнасці «Эстэтыка» (навук. кір. А. Б. Ладыгіна, 2004). ДУА “Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы” па спецыяльнасці перападрыхтоўкі “Культуралогія” (2014-2016). З 2017 па 2019 год навучалася ў якасці суіскальніка ў аспірантуры УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў» па спецыяльнасці «Тэорыя і гісторыя культуры» (2017-2019) (навук. кір. А. І. Смолік)
Выкладчык дысцыплін: Філасофія музыкі, Асновы сучаснага прыродазнаўства, Асновы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю, Менеджмент у сферы культуры, Сучасныя тэндэнцыі кіраўніцкай дзейнасці музыканта


Нарадзілася 29 студзеня 1976 у г. Салігорск Мінскай вобласці.

З 2004 выкладае у Беларускай дзяржаўнай акадэмія музыкі. У якасці кандыдата культуралогіі сумяшчае працу на кафедры культуралогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Кандыдацкая дысертацыя – “Сацыядынаміка беларускай мастацкай культуры (канец XVIII – першая чвэрць XX стагоддзя)” 2019).

Аўтар манаграфіi “Мастацкая культура Беларусі: паміж Захадам і Усходам” (А. І. Смолік, М. М. Сакалоўская, Beau Bassin, Мauritius: LAP LAMBERT Academic Publishing RU, 2019). Аўтар больш за 40 навуковых артыкулаў, навучальных праграм «Гісторыя філасофскай думкі Беларусі» і «Сучасныя тэндэнцыі кіраўніцкай дзейнасці музыканта», ВМК «Фiласофiя музыкi» (сумесна з Н.В.Сазановiч).

Публікацыі: