- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Лявіцкая Таццяна Станіславаўна

Пасада: дацэнт кафедры камернага ансамбля (квартэтны клас)
Адукацыя: Беларуская дзяржаўная кансерваторыя (1999, клас прафесара А.Б. Янпольскага), там жа пад яго кіраўніцтвам – магістратура (2001)


Скрыпачка, артыст аркестра, педагог.

У Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі – з 2012 па сумяшчальніцтве выкладае на кафедры камернага ансамбля, з 2013 на асноўнай працы, старшы выкладчык (2019), дацэнт (2020).

Лаўрэат міжнародных конкурсаў Kammermusic Weffbewerb Schwainfurt (Германія, 2001, 2019 г.)

1998-2013 – артыстка Дзяржаўнага камернага аркестра Рэспублікі Беларусь.

2007-2022 – выкладчык па класе скрыпкі на кафедры “Мастацтва эстрады” Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

2013 – прайшла стажыроўку па класе струннага квартэта ў Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі ў прафесара І.І. Левінзона і дацэнта А.М. Рыхтара.

Вядзе актыўную творчую, канцэртную і выкладчыцкую дзейнасць.

2016-2023 – пастаянны ўдзельнік фестывалю «У Шэметава ў Шастаковічаў» сумесна з салістамі з Францыі – габаістам Жэромам Гішарам і скрыпачкай Шарлот Жуяр.

З 2017 г. прымала ўдзел у розных фестывалях, якія праходзілі ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі (“Асобы стыхій”, “Жоўтыя зоркі”, “Пакуль не ідуць тытры”).

З 2019 г. актыўны ўдзельнік канцэртаў камернага музычнага тэатра “Amadey@co” – у Нацыянальным мастацкім музеі, галерэі Савіцкага, сядзібе Лошыца, музеі Ваньковіча і г.д.

Паспяхова выступае з арганістамі Беларусі (У. Неўдах, Ю. Габрусь, В. Кісцень і інш.), сыграла мноства праграм, якія складаюцца з музыкі эпохі барока.

З’яўляецца аўтарам і вядучай цыкла канцэртаў “Мастацтва струннага квартэта” ў нотнай гарадской бібліятэцы г. Мінска з удзелам студэнтаў Акадэміі музыкі.

Член журы конкурсу ім. Агінскага (Маладзечна, 2022), рэспубліканскага конкурсу “Музычны поспех” (Мінск-Маладзечна).

Студэнты класа Т.С. Лявіцкай з’яўляюцца лаўрэатамі кафедральных і міжнародных конкурсаў, пастаянна канцэртуюць на пляцоўках Беларусі, выкладаюць у навучальных установах краіны, працуюць ва ўсіх аркестрах Беларусі.