- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

ПЯРВІЧНАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ РЭСПУБЛІКАНСКАГА ГРАМАДСКАГА АБ’ЯДНАННЯ «БЕЛАЯ РУСЬ» УСТАНОВЫ АДУКАЦЫІ «БЕЛАРУСКАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ АКАДЭМІЯ МУЗЫКІ»

Старшыня пярвічнай арганізацыі
рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”:
Барткевіч Уладзіслаў Іванавіч
кантактны тэлефон: +375 17 399 04 86 
Электронны адрас: vocal_hor_dekan@bgam.by


Мэта дзейнасці – садзейнічанне аб’яднанню прагрэсіўных сіл грамадства, зацікаўленых у пабудове моцнай і квітнеючай Беларусі, сацыяльна справядлівага грамадства, заснаванага на патрыятычных і духоўна-маральных каштоўнасцях беларускага народа.

Задачы дзейнасці арганізацыі:

– садзейнічанне ўдзелу грамадзян у рэалізацыі задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны;

– садзейнічанне фарміраванню моцнай, эфектыўнай, сацыяльнай дзяржавы, здольнай забяспечыць дастойны ўзровень жыцця грамадзян, гарантаваць абарону іх інтарэсаў;

– удзел у фарміраванні ў Рэспубліцы Беларусь грамадзянскай супольнасці;

кансалідацыя грамадскіх сіл у мэтах рэалізацыі статутнай мэты;

– асвета грамадзян і фарміраванне ў іх зацікаўленасці ў актыўным удзеле ў жыцці краіны, выхаванне патрыятызму як найважнейшай духоўнай і сацыяльнай каштоўнасці;

– прыцягненне ўвагі дзяржаўных органаў, грамадскасці і сродкаў масавай інфармацыі да вырашэння актуальных праблем развіцця краіны і грамадства;

– садзейнічанне развіццю міжнароднага супрацоўніцтва, устанаўленню ўзаемадзеяння з грамадскімі аб’яднаннямі іншых дзяржаў.

Асноўныя напрамкі дзейнасці:

  1. Дасягненне грамадскай згоды. Сёння, калі перад беларускім грамадствам стаяць новыя задачы, жыццёва важным з’яўляецца ўмацаванне цэласнасці і адзінства беларускага народа. Мы будзем садзейнічаць дасягненню грамадскай згоды ў забеспячэнні будучыні Беларусі, яе месца і ролі ў свеце, устанаўленню агульнапрызнаных рамак барацьбы меркаванняў, садзейнічаць фарміраванню актыўнай грамадскай пазіцыі кожнага грамадзяніна краіны.
  2. Удзел у рэалізацыі сацыяльных праектаў. РГА “Белая Русь” будзе ініцыяваць распрацоўку і рэалізацыю сацыяльных праектаў, накіраваных на павышэнне якасці жыцця грамадзян, умацаванне здароўя нацыі, падтрымку сям’і, развіццё адукацыі, навукі і культуры.
  3. Падтрымка моладзі. Рашэнне задач, якія стаяць перад сучаснай Беларуссю, патрабуе актыўнага ўдзелу ініцыятыўных, таленавітых, творча думаючых маладых людзей. РГА “Белая Русь” гатова прапанаваць моладзі цікавыя праекты і новыя формы ўдзелу ў вырашэнні актуальных задач развіцця краіны. Мы будзем рабіць усё, каб стварыць спрыяльныя ўмовы для канструктыўнай самарэалізацыі моладзі.
  4. Грамадзянскі кантроль. РГА “Белая Русь” імкнецца стаць канструктыўнай грамадскай сілай, якая аказвае пастаяннае садзейнічанне кіраўніцтву краіны па папярэджанні, выяўленні і пераадоленні недахопаў у рабоце органаў дзяржаўнага кіравання.

РГА “Белая Русь” будзе дабівацца стварэння інстытута грамадскай экспертызы законапраектаў, садзейнічаць арганізацыі грамадскіх саветаў пры дзяржаўных органах кіравання, арганізоўваць грамадскія прыёмныя для разгляду прапаноў і заўваг грамадзян, дабівацца стварэння сістэмы інфармавання грамадзян аб дзейнасці органаў дзяржаўнай улады і службовых асоб.


Як уступіць у Белую Русь?

Калі вы раздзяляеце Праграму РГА “Белая Русь” і прызнаеце яго Статут, неабыякавыя да лёсу нашай Радзімы і жадаеце прымаць актыўны ўдзел у грамадскім жыцці краіны – Вы можаце стаць сябрам “Белай Русі”.

Важна: Членамі РГА “Белая Русь” могуць быць дзеяздольныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне або асобы без грамадзянства, якія дасягнулі 18-гадовага ўзросту.

Каб уступіць у РГА “Белая Русь”, неабходна:

Крок 1. Звярнуцца ў пярвічную арганізацыю па месцы працы ці, пры адсутнасці пярвічнай арганізацыі па месцы працы, у пярвічную арганізацыю, створаную пры тэрытарыяльнай (раённай (гарадской)) арганізацыі па месцы Вашай працы ці Вашага пераважнага пражывання.

Крок 2. Напісаць заяву аб прыёме ў РГА “Белая Русь”.

Крок 3. Атрымаць дзве рэкамендацыі членаў аб’яднання. Двое членаў “Белай Русі”, якія да моманту падачы Вамі заявы ўжо ведаюць Вас як актывіста, патрыёта, які ўсведамляе адказнасць перад краінай, на заяве ў раздзеле “рэкамендацыі” ставяць свае подпісы і расшыфроўваюць іх.

Крок 4. Падаць заяву на разгляд Агульнага сходу пярвічнай арганізацыі або, пры колькасці пярвічнай арганізацыі больш за 50 чалавек, Савета пярвічнай арганізацыі.

Крок 5. На Агульным сходзе (пасяджэнні Савета) пярвічнай арганізацыі адбываецца галасаванне па Вашай кандыдатуры. Пасля гэтага Вы становіцеся членам аўтарытэтнага, найбуйнейшага ў Рэспубліцы грамадскага аб’яднання “Белая Русь”.

Крок 6. Членскі білет уручаецца пасля афармлення і рэгістрацыі Вашых уліковых дакументаў у раённай (гарадской) арганізацыі. Часта гэта адбываецца ва ўрачыстай абстаноўцы, на масавых мерапрыемствах, якія праводзяцца РГА “Белая Русь”.

Крок 7. Актыўна ўключыцца ў работу пярвічнай арганізацыі: добрасумленна працаваць на сваім працоўным месцы, служыць прыкладам сваім таварышам, атрымліваць і выконваць грамадскія даручэнні, удзельнічаць у мерапрыемствах, якія праводзяцца РГА “Белая Русь”.

 

Інструкцыя аб уліковай картачцы

Інструкцыя аб выплаце членскіх узносаў

Інструкцыя аб прыёме ў члены

Інструкцыя аб членскім білеце


ДАКУМЕНТЫ:

Праграма Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”

Статут Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”

 

Быстрыя спасылкі:

Афіцыйны сайт рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”

Кантакты Цэнтральнай раённай арганізацыі г. Мінска РГА “Белая Русь”