- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

Ініцыятыўныя тэмы кафедр

Важным напрамкам навуковай работы ў Акадэміі з’яўляецца забеспячэнне навуковай дзейнасці кафедр, выкананне ініцыятыўных тэм у другой палове нагрузкі ППС кафедр. Вынікам навуковай дзейнасці становіцца публікацыя навуковых артыкулаў, складанне і навуковае рэдагаванне зборнікаў навуковых прац, а таксама напісанне манаграфій, праца над нотнымі выданнямі, выступленні на навуковых канферэнцыях і інш.

У 2018-м годзе ў БелІСА былі зарэгістраваны 4 кафедральныя ініцыятыўныя тэмы:

1. Анталагічныя асновы музычнага мастацтва ў кантэксце праблем сучаснага беларускага тэарэтычнага музыказнаўства (кафедра тэорыі музыкі, навуковы кіраўнік – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Цітова Т.А., 2018-2020, № ГР 20181482).

У выніку даследавання было ажыццёўлена абагульненне дасягненняў беларускай музыказнаўчай навукі, выяўлены, ахарактарызаваны, звязаныя з агульнасусветнымі мастацкімі працэсамі асноўныя напрамкі актуальных даследаванняў у галіне тэорыі музыкі; актуалізаваны метадалагічныя падставы музыказнаўчага аналізу, якія вызначаюць адзінства анталагічнага базісу тэндэнцый развіцця акадэмічнага музычнага мастацтва Беларусі і свету, удакладнена сучасная парадыгма фундаментальных паняццяў і тэрмінаў тэорыі музыкі («жанр», «стыль», «кампазіцыя», «тэматызм» і інш.), якія ўпісваюць нацыянальнае мастацтва ў кантэкст сусветнага на адзінай метадалагічнай платформе; уключаны ў навуковы кантэкст сучаснай тэорыі найноўшыя сачыненні беларускіх кампазітараў, ахарактарызаваныя з пазіцый семантыкі і паэтыкі сучаснай кампазітарскай творчасці; даследаваны асноўныя кампазіцыйныя тэхнікі, актуальныя для пачатку ХХІ стагоддзя; пазначаны метадычна мэтазгодныя шляхі ўдасканалення і павышэння эфектыўнасці музычна-педагагічнай дзейнасці (на прыкладзе распрацоўкі і ўкаранення дысцыпліны «харавое сальфеджыа»), які прапануе адзін са шляхоў выкарыстання вынікаў навуковых даследаванняў не толькі ў пазнавальнай, але таксама ў сэнсарна-слухавой і музычна-выканальніцкай (творчай ) дзейнасці. Навуковыя вынікі тэмы знайшлі адлюстраванне ў выданні:

Современное белорусское композиторское творчество (семантика, поэтика, техники композиции). Актуальные проблемы музыкального интонирования / сост. Т.А. Титова; Научные труды Белорусской государственной академии музыки. Вып. 53. Серия 3, Вопросы теории музыки. – Минск: Белорусская государственная академия музыки, 2021. – 166 с.

2. Прафесійная падрыхтоўка музыкантаў-выканаўцаў у вышэйшай музычнай школе: тэорыя і практыка (кафедра музычнай педагогікі, гісторыі і тэорыі выканальніцкага мастацтва, навуковы кіраўнік – доктар педагагічных навук, прафесар Яканюк В.Л., 2018-2020, № ГР 20181480);

Вынікі даследавання зафіксаваны ў: 20 навучальных праграмах; 77 навуковых артыкулах; 5 кандыдацкіх дысертацыях; 24 магістарскіх дысертацыях; 130 навуковых дакладах на канферэнцыях. Сярод публікацый, выкананых падчас працы над ініцыятыўнай тэмай:

Вопросы теории и практики профессиональной подготовки музыкантов-исполнителей / сост. В. Л. Яконюк, И. Ю. Оношко; Научные труды Белорусской государственной академии музыки. Вып. 49. Серия 5, Вопросы истории и теории исполнительского искусства. Музыкальная педагогика. – Минск: Белорусская государственная академия музыки, 2020. – 220 с.

3. Харавое мастацтва Беларусі XX – пачатку XXI стст.: тэорыя, практыка і актуальныя формы мастацкага кантэксту (кафедра харавога дырыжыравання, навуковы кіраўнік – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Герасімовіч С.С., 2018-2020, № ГР  20181483);

У выніку даследавання былі апублікаваны навуковыя артыкулы, адбыліся выступленні на канферэнцыях, падрыхтаваны зборнікі артыкулаў:

Хоровое искусство Беларуси XX – начала XXI в.: теория, практика и актуальные формы художественного контекста: Ч. 1: Хоровая музыка белорусских композиторов XX – начала XXI в.: вопросы формообразования, жанра, стиля: материалы конференций / сост.: С. С. Герасимович; редкол.: С.С. Герасимович и др. – Минск: Белорус. гос. академия музыки, 2021. – 164 с.

4. Музычная культура Беларусі і сусветны музычны працэс: на шляху да нацыянальнай самаідэнтыфікацыі (кафедра гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі, навуковы кіраўнік – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Алейнікава Э. А., 2018-2022, №ГР  20181481).

Большасць матэрыялаў узбагачае змест навучальных дысцыплін, якія чытаюцца ва ўстанове адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі» («Гісторыя беларускай музыкі», «Гісторыя музыкі краін Еўразіі», «Гісторыя замежнай музыкі», «Музычны фальклор», «Гісторыя беларускай літургічнай музыкі», «Музычная тэксталогія» і інш.), выкарыстоўваюцца ў дзейнасці факультэта павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Акадэміі. Найбольш значныя вынікі абагульнены ў зборніку навуковых артыкулаў кафедры:

«Музыкальная культура Беларуси: национальный “голос” в художественной партитуре мира»/ сост. Е.В. Лисова, Э.А. Олейникова; Научные труды Белорусской государственной академии музыки. Вып. 55. – Минск: Белорусская государственная академия музыки, 2022. – 218 c.

 

Сёння ў Акадэміі вядзецца работа над наступнымі ініцыятыўнымі тэмамі кафедр:

1. Актуальныя напрамкі ўдасканалення методыкі выкладання музычна-тэарэтычных дысцыплін у ВНУ (кафедра тэорыі музыкі, навуковы кіраўнік – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Парахаўнічэнка М.Я., 2022-2026 гг., № ГР 20221626).

Мэта задання – разгляд і сістэматызацыя актуальных напрамкаў удасканалення сучаснай методыкі выкладання музычна-тэарэтычных дысцыплін на ўзроўні вышэйшай адукацыі.

2. Практыка-арыентаваная накіраванасць зместу гістарычных (музычнае выканальніцтва) і псіхалагічных дысцыплін I і II ступеняў вышэйшай музычнай адукацыі. Тэорыя. Метадалогія. Методыка (кафедра музычнай педагогікі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, навуковы кіраўнік – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Аношка І.Ю., 2022-2026 гг., № ГР 20221629).

Мэта даследавання – навуковае абгрунтаванне і сістэматызацыя практыка-арыентаванай накіраванасці зместу гістарычных (музычнае выканальніцтва) і псіхолага-педагагічных дысцыплін першай і другой ступеняў вышэйшай музычнай адукацыі.

3. Каштоўнасныя арыентацыі творчай асобы ў духоўна-маральнай і сацыякультурнай прасторы (кафедра музычнай педагогікі і сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, навуковы кіраўнік – дацэнт Сазановіч Н.В., 2022-2026 гг., № ГР 20221631).

Мэта работы – аналіз сістэмы каштоўнасных арыентацый творчай асобы ў духоўна-маральнай і сацыякультурнай прасторы беларускага грамадства ў XXI стагоддзі, вызначэнне каштоўнасці музыкі ва ўзаемасувязі анталагічнага статусу і аксіялагічнага падыходу да форм яе спасціжэння, зместу музычнага твора з пункту гледжання маральна-эстэтычных катэгорый; цэласны, канцэптуальны разгляд узаемасувязі працэсаў, якія адбываюцца ў сучасным музычным мастацтве Беларусі, выяўленне спецыфікі і прызначэння музычнага мастацтва ў соцыуме і ў сістэме відавай тыпалогіі мастацтва.

4.  Традыцыі беларускай баянна-акардэоннай школы ў сучаснай сістэме музычнай адукацыі: выканальніцкі і педагагічны аспекты (кафедра баяна і акардэона, навуковы кіраўнік – дацэнт Шувалаў А.А., 2022-2026 гг., № ГР 20221630).

Мэта задання – выяўленне і сістэматызацыя педагагічных і выканальніцкіх традыцый баяннай (акардэоннай) школы ў кантэксце сучаснай прафесійнай адукацыі.

5. Выканальніцкая інтэрпрэтацыя музыкі XX-XXI стст. для духавых і ўдарных інструментаў у кантэксце праблем сучаснага выканальніцкага мастацтва: тэорыя, практыка, методыка  (кафедра духавых і ўдарных інструментаў, навуковы кіраўнік – прафесар Кліндухова Л.М., 2022-2026 гг., № ГР 20221628).

Мэта задання – даследаванне пытанняў выканальніцкай інтэрпрэтацыі сучаснай музыкі для духавых інструментаў у кантэксце выкладання спецыяльнага курса ў музычных навучальных установах.

6. Формы рэпрэзентацыі і канцэртнай практыкі харавога выканальніцкага мастацтва сучаснасці ў кантэксце навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу спецыялізаваных ВНУ і УССА (кафедра харавога дырыжыравання, навуковы кіраўнік – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Герасімовіч С.С., 2022-2026 гг., №ГР 20221627).

Мэта даследавання – разгляд і сістэматызацыя актуальных напрамкаў і форм канцэртна-выканальніцкай дзейнасці ў сферы акадэмічнага харавога выканальніцкага мастацтва.

 

«Гісторыя кафедры струнных смычковых інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: Творчасць. Выканаўства. Педагогіка» (кафедра струнных смычковых інструментаў і камернага ансамбля, навуковы кіраўнік – дацэнт Боднева Т.П., 2024-2027, № ДР 20241779).

Мэта даследавання – выяўленне і сістэматызацыя педагагічных і выканальніцкіх традыцый на кафедры струнных смычковых інструментаў у гістарычным кантэксце адукацыі і развіцця кафедры з 30-х гадоў XX стагоддзя і да першай чвэрці XXI стагоддзя.

Распрацоўка тэмы пашырыць і істотна дапоўніць існуючую навуковую і вучэбна-метадычную літаратуру, прысвечаную праблемам сучаснай прафесійнай музычнай адукацыі ў Беларусі. Вынікі даследаванняў будуць укаранёны ў методыку і практыку выкладання лекцыйных і практычных курсаў, а таксама навукова-метадычных дысцыплін у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Веданне сваёй гісторыі будзе садзейнічаць уздыму нацыянальнай самасвядомасці маладых музыкантаў і выкарыстанню лепшых традыцый і дасягненняў мінулага ў прафесійным фарміраванні будучага пакалення.

На заключным этапе распрацоўкі тэмы плануецца стварэнне новых вучэбна-метадычных матэрыялаў, якія пашыраюць інфармацыйную прастору ў выкладанні навучальных дысцыплін гістарычнай (музычнае выканальніцтва) і навукова-метадычнай (методыка) накіраванасці ва ўстановах сярэдняй і вышэйшай музычнай адукацыі; выданне артыкулаў і падрыхтоўка паведамленняў для выступленняў на міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцыях прафесарска-выкладчыцкага саставу, якія адлюстроўваюць інфармацыю аб рабоце выкладчыкаў кафедры струнных смычковых інструментаў і камернага ансамбля, аналіз іх творчай, педагагічнай і выканальніцкай дзейнасці; увядзенне новых ведаў у дзейнасць навучальных і навуковых устаноў і арганізацый з мэтай захавання традыцый і развіцця прафесійнага музычнага мастацтва і адукацыі.

“Курс гісторыі беларускай музыкі XX XXI стст. у кантэксце актуальных праблем музыказнаўства і вопыту выкладання музычна-гістарычных і этнафальклорных дысцыплін у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі” (кафедра гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі, навуковы кіраўнік – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Лісава А.В., 2024-2026, № ДР 20241778).

Мэта даследавання – абнаўленне курса гісторыі беларускай музыкі ў лекцыйнай і практычнай частцы з улікам сучасных тэндэнцый у навуцы і адукацыі.

Вынікі НДР будуць укаранёны ў навучальны працэс Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Таксама магчыма выкарыстанне выдання іншымі ўстановамі адукацыі і культуры, якія маюць падобную дысцыпліну ў навучальным плане або маюць патрэбу ў інфармацыйным матэрыяле па гісторыі беларускай музыкі.

Выкарыстанне вынікаў НДР будзе садзейнічаць папулярызацыі, захаванню і прапагандзе беларускай кампазітарскай творчасці, павышэнню эфектыўнасці навучальнага працэсу ва ўстановах адукацыі сферы культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь.

На завяршальным этапе распрацоўкі тэмы плануецца стварэнне рукапісу падручніка “Гісторыя беларускай музыкі: ХХ–XXI стст.”, нотны і гукавы дадатак да яе, а таксама вучэбная праграма па дысцыпліне.

 

У 2025 годзе ў Беларускім інстытуце сістэмнага аналізу былі зарэгістраваны наступныя ініцыятыўныя тэмы кафедр:

«Пытанні інтэрпрэтацыі фартэпіянных стыляў і жанраў у сістэме музычнай адукацыі» (навуковы кіраўнік – прафесар Дулаў У.А., 2025, № ДР 20251515).

Мэта НДР – даследаванне працэсу фарміравання кампетэнцый маладых піяністаў – будучых педагогаў і выканаўцаў – у галіне інтэрпрэтацыі фартэпіянных стыляў і жанраў ва ўмовах прафесійнай музычна-выканальніцкай адукацыі.

Асноўныя задачы:

1) вывучыць тэарэтычны і метадалагічны змест інтэрпрэтацыйнай дзейнасці піяніста – педагога-выканаўцы – у рамках адукацыйнага працэсу;

2) вызначыць спецыфіку ўспрымання, асэнсавання і ўвасабленні фартэпіяннай музыкі розных эпох і стыляў ва ўмовах прафесійнай музычнай адукацыі;

3) выявіць асаблівасці прафесійных якасцей выкладчыка спецыяльнага фартэпіяна, якія садзейнічаюць эфектыўнаму развіццю інтэрпрэтатарскіх здольнасцей студэнтаў, са зваротам да гістарычнага аспекту развіцця беларускай фартэпіяннай школы;

4) падрыхтаваць рэкамендацыі па ўдасканаленні навучальнага працэсу ў аспекце выхавання культуры выканальніцкай інтэрпрэтацыі.

 

“Гісторыя кафедры канцэртмайстарскага майстэрства Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: творчасць, выканальніцтва, педагогіка(навуковы кіраўнік – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Кім Т.А., 2025, № ДР 20251511).

Мэта НДР – комплекснае гісторыка-тэарэтычнае даследаванне станаўлення і развіцця кафедры канцэртмайстарскага майстэрства Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, аналіз яе творчага, выканальніцкага і педагагічнага ўкладу ў нацыянальную і сусветную музычную культуру.

Асноўныя задачы:

1) выявіць, сістэматызаваць і прааналізаваць архіўныя матэрыялы (дакументы, загады, праграмы, афішы, аўдыё і відэазапісы) кафедры канцэртмайстарскага майстэрства Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі;

2) даследаваць творчыя партрэты вядучых педагогаў кафедры канцэртмайстарскага майстэрства Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, іх выканальніцкую, навуковую і педагагічную дзейнасць;

3) прааналізаваць эвалюцыю навучальных праграм, методык выкладання і педагагічных прынцыпаў кафедры канцэртмайстарскага майстэрства Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі;

4) правесці параўнальны аналіз тэндэнцый у падрыхтоўцы канцэртмайстраў у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі і ў вядучых музычных ВНУ свету (Расія, Еўропа, ЗША);

5) ацаніць сучасны стан і перспектывы развіцця кафедры канцэртмайстарскага майстэрства ў кантэксце глабальных праблем музычнай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь;

6) выступіць з дакладамі на міжнародных і рэспубліканскіх навукова-практычных канферэнцыях;

7) падрыхтаваць да публікацыі манаграфію “Гісторыя кафедры канцэртмайстарскага майстэрства Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі” і серыю навуковых артыкулаў па выніках даследавання.

 

«Творчая школа камерна-інструментальнага выканальніцтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: гісторыя, тэорыя, практыка» (навуковы кіраўнік – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Арлова Л.А., 2025, № ДР 20251513).

Мэта НДР – выяўленне і сістэматызацыя навукова-тэарэтычных, педагагічных і выканальніцкіх традыцый беларускай камерна-інструментальнай школы на базе кафедры камернага ансамбля Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі з дня ўтварэння кафедры ў 1962 годзе і да гэтага часу.

Асноўныя задачы:

1) сабраць гістарычны матэрыял аб утварэнні кафедры камернага ансамбля і фарміраванні камерна-інструментальнай школы;

2) абагульніць факталагічны матэрыял аб педагагічным складзе кафедры за час яе існавання;

3) прадставіць аналіз навукова-тэарэтычнай, выканальніцкай і педагагічнай дзейнасці лепшых педагагічных сіл кафедры, на аснове якога склалася паняцце “творчай школы”;

4) выкарыстоўваць атрыманы матэрыял для пашырэння і ўдакладнення зместу навучальных дысцыплін «Камерны ансамбль», «Квартэтны клас», «Ансамбль» і выкарыстання ў навучальным працэсе ў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых музычных навучальных установах.

 

«Беларускае акадэмічнае выканальніцтва на струнных народных інструментах: гісторыя і сучаснасць» (навуковы кіраўнік – кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Прадзед В.А., 2025, №ДР 20251512).

Мэта НДР – стварыць метадычную аснову для развіцця музычна-выканальніцкіх школ ігры на струнных народных інструментах акадэмічнага накірунку на ўсіх ступенях музычнай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Асноўныя задачы:

1) пашырыць рэпертуарны спіс для струнных народных інструментаў шляхам падрыхтоўкі да выдання перакладаў узораў сусветнай музычнай літаратуры, стварэння перакладаў ППС кафедры і сістэматызацыі студэнцкіх работ па дысцыпліне “Тэорыя і практыка адаптацыі музычных твораў для спецыяльнага інструмента” з далейшай публікацыяй;

2) распрацаваць (уніфікаваць) патрабаванні да розных відаў атэстацыі і апублікаваць тэхнічныя комплексы па спецыяльнасцях кафедры;

3) сістэматызаваць лекцыйныя матэрыялы ППС кафедры, выдаць курсы лекцый па дысцыплінах, якія вядуць члены ППС кафедры;

4) асвятліць розныя аспекты музычна-выканальніцкай творчасці ў выглядзе навуковых артыкулаў, якія знаёмяць шырокую аўдыторыю з апошнімі дасягненнямі народна-інструментальнага мастацтва.

 

«Інтэрпрэтацыя музыкі XX-XXI стст. для духавых і ўдарных інструментаў у кантэксце праблем выканальніцкага мастацтва: тэорыя, практыка, методыка» (навуковы кіраўнік – доктар культуралогіі, прафесар, Скараходаў У.П., 2025, № ДР 20251514.

Мэта НДР – навуковае і вучэбна-метадычнае абгрунтаванне музычна-інструментальнага выканальніцтва і педагагічнай дзейнасці, аналіз зместу мастацкай, эстэтычнай каштоўнасці музыкі і яе роля у прафесійнай сферы сучаснага духавога мастацтва на этапе першай і другой ступеней вышэйшай музычнай адукацыі.

Асноўныя задачы:

1) аргументаваць метадалагічныя падставы для сістэматызацыі вопыту падрыхтоўкі спецыялістаў – музыкантаў-выканаўцаў і музыкантаў-педагогаў – на першай і другой ступенях вышэйшай музычнай адукацыі;

2) абумовіць аптымальныя патрабаванні да зместу адукацыйных праграм у сферы вышэйшай адукацыі з акцэнтам на музычна-інструментальныя, музычна-тэарэтычныя, псіхолага-педагагічныя дысцыпліны першай і другой ступеняў вышэйшай музычнай адукацыі;

3) даказаць неабходнасць укаранення практыка-арыентаванага падыходу ў выкладанні музычна-інструментальнага выканальніцтва, вывучэння сацыяльна-гуманітарных і псіхолага-педагагічных навучальных дысцыплін;

4) выявіць напрамкі ўдасканалення методыкі, метадалогіі і практыкі выкладання цыкла музычна-інструментальнага выканальніцтва, сацыяльна-гуманітарных і псіхолага-педагагічных дысцыплін на абедзвюх ступенях вышэйшай музычнай адукацыі.

 

“Творчая школа вакальнага выканальніцтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі: гісторыя, персаналіі” (навуковы кіраўнік – дацэнт Цыбульская Т.М., 2025, № ДР 20251510).

Мэта НДР – выяўленне і сістэматызацыя навукова-тэарэтычных, педагагічных і выканальніцкіх традыцый беларускай вакальнай школы на базе кафедры спеваў і музычна-тэатральнага мастацтва Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі з дня ўтварэння кафедры і да гэтага часу.

Асноўныя задачы:

1) сабраць гістарычны матэрыял аб адукацыі кафедры спеваў і стварэнні вакальнай школы;

2) абагульніць факталагічны матэрыял аб педагагічным складзе кафедры за час яе існавання;

3) прадставіць аналіз навукова-тэарэтычнай, выканальніцкай і педагагічнай дзейнасці лепшых педагагічных сіл кафедры, на аснове якіх склалася паняцце “творчай школы”;

4) выкарыстоўваць атрыманы матэрыял для пашырэння і карэкціроўкі зместу навучальных дысцыплін «Сольныя спевы», «Канцэртна-камерныя спевы», «Вакальны ансамбль», «Гісторыя вакальнага мастацтва», «Методыка выкладання вакалу» і выкарыстання ў навучальным працэсе ў сярэдніх спецыяльных і вышэйшых музычных навучальных.