Установа адукацыі «Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі», кафедра канцэртмайстарскага майстэрства 17 – 19 лістапада 2026 года праводзіць Адкрыты конкурс канцэртмайстарскага майстэрства імя Э. М. Тырманд.
Намінацыі:
- Канцэртмайстаркамерна-вакальнагакірунку
- Канцертмайстаркамерна-інструментальнагакірунку
Катэгорыі:
- I катэгорыя – навучэнцыўстаноўгімназій-каледжаўмастацтваў, устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
- II катэгорыя – студэнты ўстаноў вышэйшай адукацыі (група А – студэнты I–III курсаў, Б – студэнты IV–V курсаў).
Конкурс складаецца з аднаго тура. Фармат удзелу вочны.
Пры жаданні канцэртмайстры могуць прымаць удзел у дзвюх намінацыях. Выкананне праграмы ва ўсіх намінацыях ажыццяўляецца па нотах.
Праграмныя патрабаванні для канкурсантаў I і II катэгорыі намінацыі «Канцэртмайстар камерна-вакальнага напрамку»:
- Арыяэпохі барокаці класіцызму;
- Раманс рускага кампазітара (Р. Глиэра, Н. Мэтнера, М. Мусаргскага, С. Пракоф’ева, С. Рахманінава, Н. Рымскага-Корсакава, А. Рубінштэйна, Г. Свірыдава, С. Танеева, П.І. Чайкоўскага, Дз. Шастаковіча);
- Рамансбеларускагакампазітара;
Час выступу – да20 хвілін
Праграмныя патрабаванні для канкурсантаў I і II катэгорыі намінацыі «Канцэртмайстар камерна-інструментальнага напрамку»:
- Канцэртэпохі барокаці класіцызму(I, або IIі IIIч.);
- Дзверознахарактарныятворы, адно з якіх з’яўляецца беларускім.
Час выступу – да20 хвілін.
Парадак выступленняў канкурсантаў вызначаецца ў адпаведнасці з чарговасцю падачы заявак. Конкурсныя выступленні праходзяць публічна.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна ў тэрмін з 20 кастрычніка па 1 лістапада адправіць на электронны адрас аргкамітэта (е-mail: konkurs_tyrmand26@mail.ru) заяўку па форме з пазнакай: «Адкрыты конкурс канцэртмайстарскага майстэрства імя Э. М. Тырманд». Датай адпраўлення заяўкі з’яўляецца дата, якая змешчана ў якасці даты адпраўлення электронным паштовым сэрвісам у электронным лісце. Заяўкі, дасланыя пазней за вызначаны тэрмін, не разглядаюцца.
Крытэрыі ацэнкі конкурснага выступлення:
- Узровеньансамблевагаадзінстваі ўзаемадзеянняз салістам;
- Дынамічныбаланс;
- Ступень валодання інструментам ітэхнічнаяпадрыхтоўка;
- Стылістычнае адпаведнасць і артыстызм.
Журыпрысуджаюць1-е, 2-е і 3-е месцы, спецыяльныя прызы для заахвочвання канкурсантаў, спецыяльныя дыпломы лепшым салістам-ілюстратарам, дыпломы выкладчыкам лаўрэатаў конкурсу.
Усе рашэнні журы з’яўляюцца канчатковымі і перагляду не падлягаюць.
Па выніках конкурсу лаўрэаты і дыпламанты абавязаны прыняць удзел у заключным канцэрце.
У 2026 годзе ў рамках правядзення IV адкрытага конкурсу канцэртмайстарскага майстэрства імя Э. М. Тырманд праводзіцца навукова-практычная канферэнцыя «Канцэртмайстарскае мастацтва: тэорыя, гісторыя, практыка».