- Белорусская государственная академия музыки -

https://bgam.by/be

-

III Кафедральны конкурс па чытанні харавых партытур “Магія двух раяляў”

Конкурс праводзіцца сярод студэнтаў 1-3 курсаў кафедры харавога дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Конкурс адбудзецца 10 снежня 2025 г. па адрасе: г. Мінск, вул. П.Броўкі, 22, Канцэртная зала (3 корпус, аўд. 214).

Пачатак а 12.00-й гадзіне

Конкурс праводзіцца па дзвюх намінацыях:

намінацыя A – «Канцэртнае выкананне на двух раялях твораў a cappella для двух хароў»

намінацыя Б – «Канцэртнае выкананне на двух раялях харавой партытуры з суправаджэннем»

Падача заявак да 1 снежня 2025

Конкурс па чытанні харавых партытур праводзіцца з мэтай развіцця ў студэнтаў навыку канцэртнага паказу і дэманстрацыі харавога сачынення на інструменце перад аўдыторыяй слухачоў.

Задачы конкурсу:

Графік мерапрыемстваў конкурсу:

12.00 – 12.20: Адкрыццё конкурсу

12.20 – 14.00: Праслухоўванне праграмы ў намінацыі А

14.00 – 16.00: Праслухоўванне праграмы ў намінацыі Б

16.30: Аб’ява вынікаў

ПАЛАЖЭННЕ

ГРАФІК РЭПЕТЫЦЫЙ