|
|
МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ УСТАНОВА АДУКАЦЫІ СТУДЭНЦКАЕ НАВУКОВА-ТВОРЧАЕ ТАВАРЫСТВА САВЕТ МАЛАДЫХ ВУЧОНЫХ |
|
СТУДЭНЦКАЯ НАВУКОВА-ПРАКТЫЧНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ “МУЗЫКАЛЬНАЯ АДУКАЦЫЯ Ў ГІСТАРЫЧНАЙ ПЕРСПЕКТЫВЕ: КАНСТАНТЫ І МЕТАМАРФОЗЫ”
23 ЛІСТАПАДА 2026 ГОДА
ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ
Навуковая праблематыка канферэнцыі ўключае ў сябе наступныя пытанні для абмеркавання:
- музычная адукацыя ў гістарычнай перспектыве: вытокі, этапы станаўлення, традыцыі, нацыянальныя і рэгіянальныя адукацыйныя сістэмы, канцэпцыі, інавацыі;
- музычна-педагагічныя школы: генезіс, персаналіі, вопыт;
- праблемы музычнага выканальніцтва і педагогікі на сучасным этапе;
- сучасныя ракурсы музычна-гістарычных і музычна-тэарэтычных даследаванняў;
- уклад беларускіх жанчын у развіццё музычнай адукацыі (да Года беларускай жанчыны);
- выдатныя дзеячы музычнай педагогікі – юбіляры 2026 года.
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца студэнты і магістранты ўстаноў вышэйшай спецыяльнай адукацыі, навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Фармат правядзення канферэнцыі: вочны
Заяўкі (гл. Дадатак 1) для ўдзелу ў канферэнцыі прымаюцца не пазней за 16 лістапада 2026 года ўключна па электронным адрасе snto@bgam.by
Мовы канферэнцыі ‑‑ беларуская, руская.
Аргкамітэт канферэнцыі:
- Мацабярыдзэ Нэлі Вячаславаўна, прарэктар па навуковай рабоце, дацэнт кафедры тэорыі музыкі, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт
- Баранкевіч Лілія Фаільеўна, загадчык навукова-даследчага аддзела, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт
- Воранава Святлана Сяргееўна, навуковы кіраўнік Студэнцкага навукова-творчага таварыства, дацэнт кафедры тэорыі музыкі, кандыдат мастацтвазнаўства
- Краўцова Ганна Аляксееўна, старшыня Савета маладых навукоўцаў, намеснік навуковага кіраўніка Студэнцкага навукова-творчага таварыства.
Аргкамітэт мае права адбору дакладаў для ўключэння ў праграму канферэнцыі. У выпадку вялікай колькасці заявак аргкамітэтам можа быць прынята рашэнне аб стэндавым фармаце разам з вочным.
Кантактны адрас: snto@bgam.by ‑‑ Воранава Святлана Сяргееўна, Краўцова Ганна Аляксееўна.
Важныя даты:
16 лістапада апошні дзень прыёму заявак;
20 лістапада размяшчэнне праграмы канферэнцыі на сайце акадэміі.

